Ад Коласа спакон вякоў…. 21.by

Ад Коласа спакон вякоў…

04.11.2009 01:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

127 год з дня нараджэння вялікага паэта

Чарговыя ўгодкі Якуба Коласа адзначае ў гэтыя дні Беларусь. У сталіцы праходзяць 25-я па ліку “Каласавіны” -- традыцыйнае свята, прысвечанае 127-годдзю з дня нараджэння генія айчыннай літаратуры.
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей імя Якуба Коласа -- галоўная і адзіная пляцоўка “Каласавін”. Святочныя мерапрыемствы пачаліся там яшчэ ў панядзелак, 2 лістапада, “Казкамі жыцця”. Так называўся дзіцячы ранішнік, падрыхтаваны пры ўдзеле фальклорнага калектыву мінскага дзіцячага сада № 226.
Былі прэзентаваны і тры новыя тамы -- шосты, сёмы і восьмы -- з дваццацітомнага збору сачыненняў Якуба Коласа. Іх выдае Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выстава “Мой дарагі сябра, сакратар і памочнік” распавядае пра беларускага савецкага пісьменніка Максіма Лужаніна і прысвечана 100-годдзю з дня яго нараджэння. Справа ў тым, што Лужанін быў надзейным сакратаром Коласа і плённа працаваў з ім. Экспазіцыя выставы складзена з уласных фондаў музея.
Абмяркоўвалі на “Каласавінах” і асобу Якуба Коласа, і яго сучаснікаў у вывучэнні беларускіх і іншых літаратурных і культурных сувязей. Навукова-практычная канферэнцыя з аднайменнай назвай прайшла непасрэдна ў дзень нараджэння вялікага песняра -- 3 лістапада.
-- Ужо дваццаць чацвёрты раз праводзіцца канферэнцыя, дзе разглядаюцца актуальныя і свежыя (што немалаважна) тэмы! -- заўзята расказвае мне старэйшы навуковы супрацоўнік Музея Якуба Коласа Анатоль Трафімчык. -- Дый склад дакладчыкаў -- паглядзіце -- які рэспектабельны. Гэта даследчыкі спадчыны вялікага паэта і ў літаратуразнаўчай, і ў мовазнаўчай галіне: Міхась Мушынскі, Уладзімір Конан, Віталь Скалабан, Людміла Камароўская, Алеся Шамякіна…
Амаль што на ўсе свае мерапрыемствы музейшчыкі запрашаюць сына Якуба Коласа Міхаіла Міцкевіча. Яго, па словах Анатоля Трафімчыка, можна назваць найпершым кансультантам і памочнікам у справе коласазнаўства. У свае 83 гады Міхаіл Канстанцінавіч знаходзіць сілы прыходзіць у музей. Не выключэнне і навукова-практычная канферэнцыя. Дарэчы, учора пасля яе была адкрыта яшчэ адна выстава. “Родных хатак дым” распавядае пра беларускую вёску. Экспазіцыя выставы складзена з фондаў Музея Якуба Коласа, Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея і прыватнага архіва карэспандэнта “ЛіМа” Канстанціна Дробава.
“Каласавіны ”фінішуюць 5 лістапада падвядзеннем вынікаў конкурсу “Дэбют” сярод маладых літаратараў Першамайскага раёна сталіцы. Яго 40-годдзю і 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвечана спаборніцтва. Плануецца, што прызы пераможцам у некалькіх намінацыях уручыць Міхаіл Міцкевіч.
Таццяна УСКОВА, “БН”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
127 год з дня нараджэння вялікага паэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика