Міністэрства культуры запрашае на "Вечар у музеі"
12.11.2009 12:40
—
Новости Культуры
|
Амаль месяц прайшоў, як у сталічных музеях па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі стартавала акцыя “Вечар у музеі”. Творчы эксперымент аб’яўлены ў кастрычніку-лістападзе. У гэты перыд адзін раз у тыдзень (па графіку) музеі працягнулі рабочы дзень да 21 гадзіны. За першы месяц музеі ў вячэрні час наведалі каля 700 чалавек.
Вячэрняя праграма істотна адрозніваецца ад дзённай. Наведвальнікам прапанавалася шмат спецыяльных праграм, сярод якіх канцэрты беларускіх старажытных песень і танцы перыяду сярэднявечча ў Нацыянальным гістарычным музеі, майстар-класы фольк-рок-гуртоў бардаўская песні і музейныя заняткі для моладзі паводле лірыкі Янкі Купалы “Эстэтыка кахання”, оперныя спевы і сустрэчы з музыкантамі ў музеі гісторыі тэатральная і музыкальная культуры. Да гэтага ж часу было прымеркавана адкрыццё новых выставак, сярод якіх запамінальная выстаўка “Паміж небам і зямлёй” Андрэя Вераб’ева з элементамі перфоманса ў Нацыянальным мастацкім музеі, сумесныя з кінолагамі спецыяльныя праграмы “На службе Айчыне” у музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Безумоўна, музеі рупліва рыхтуюцца, каб цікавай была праграма і ў лістападзе. Наведваць сталічныя музеі запрашае Міністэрства культуры Беларусі. Графік працы музеяў на перыяд з 5.10.2009 па 1.12.2009
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль месяц прайшоў, як у сталічных музеях па ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі стартавала акцыя “Вечар у музеі”. Творчы эксперымент аб’яўлены ў кастрычніку-лістападзе. У гэты перыд адзін раз у тыдзень (па графіку) музеі працягнулі рабочы дзень да 21 гадзіны.
|
|