Японскае анімэ пра Вялікую айчынную
12.11.2009 14:03
—
Новости Культуры
|
Першы атрад (Fâsuto sukuwaddo) Японія — Расея — Канада, 2009, каляровы, 55 хв Рэжысёр: Ёсіхару Асіна 1942 год. Каб перамагчы ў вайне чарнакніжнікі з «Ананэрбэ» выклікаюць на дапамогу дух барона фон Вольфа з арміяй лютых прывідаў. Але піянерка Надзя пад кіраўніцтвам генерала Бялова адпраўляецца ў замагільны свет знайсці сяброў, замардаваных нацыстамі. Адноўлены Першы атрад у чырвоных гальштуках ірвецца ў бой… Пастаўлены інтэрнацыянальнай камандай містыка‑вайсковы мультфільм — цікавы міжкультурны гібрыд. Гэта анімэ, намаляванае японцам і па японскім канонам. Менавіта ў анімэ дзейнічаюць школьніцы‑забойцы, сакрэтныя акультныя атрады змагаюцца з прывідамі, а катана — лепшая зброя супраць шпэці. З іншага боку, падзабытыя сёння піянеры‑героі — гэта савецкія дзеткі‑самураі. Піянерская анімацыя спалучае савецкія агітплакаты і японскі дэманізм. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Першы атрад» (Fâsuto sukuwaddo).
|
|