Гравюру Браўна і Гогенберга з выявай Гродна ад 1575 г. выставілі на інтэрнэт-аўкцыён
12.11.2009 14:03
—
Новости Культуры
|
Выдадзеная ў Кёльне ў зборніку відаў, планаў і праспектаў найважнейшых еўрапейскіх гарадоў «Civitates Orbis Terrarum» гравюра пакуль не знайшла гаспадара.
На інтэрнэт-аўкцыёне з 13 кастрычніка па 12 лістапада 2009 году Выклікаюць цікавасць умовы дастаўкі і аплаты лота. Так, атрымаць гравюру пакупнік можа толькі па пошце. Перадача з рук у рукі асабіста выключаная, як і высылка за мяжу. Разлік наяўнымі асабіста з прадаўцом пры атрыманні лота выключаны, як і безнаяўны разлік, і поўная перадаплата да адпраўкі лота па пошце, і накладзены плацеж пры атрыманні лота на пошце. Продаж гравюраў з выявай Гродна часоў эпохі Адраджэння стаў другім па ліку за апошнія гады. Летам 2008 г. у Варшаве на аўкцыёне антыкварных прадметаў была прададзеная за $44000 гравюра Цюндта 1568 г. з выявай Гродна. Той лот апынуўся не па кішэні для гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею, гравюру набыў польскі калекцыянер. Гэтым разам музей не прымаў удзелу ў таргах. «Мы маем чатыры копіі гравюраў Браўна з выявай нашага гораду», — патлумачыў дырэктар гісторыка-археалагічнага музею Юры Кітурка. Па яго словах, прызначаная на аўкцыёне цана вышэйпамянёнай гравюры Браўна і Гогенберга цалкам адпавядае рэчаіснасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдадзеная ў Кёльне ў зборніку відаў, планаў і праспектаў найважнейшых еўрапейскіх гарадоў «Civitates Orbis Terrarum» гравюра пакуль не знайшла гаспадара. |
|