Хадановіч сказаў, як у труну паклаў. 21.by

Хадановіч сказаў, як у труну паклаў

13.11.2009 10:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Андрэй Хадановіч абвесціў, а «народны чытака» Мікола Бусел яго з удзячнасцю падтрымаў («НН», №40, 2009), што сучасная беларуская літаратура бяззубая. Паколькі спадар не «шараговы» чытач, а, так бы мовіць, літаратурны палкоўнік ці нават генерал, то і грамадская вага яго публічных ацэнак іншая. Статус вымагае.

Асабліва ў наш час, калі само паняцце «беларуская літаратура» аказалася разарваным на шматкі. Акрамя чаргінцоўцаў, існуе аб’яднанне Беларускі ПЭН‑Цэнтр, які сп. Хадановіч і ўзначальвае, а ёсць жа Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП). Дык здабыткі якіх літаратараў, якога аб’яднання ацаніў сп. Хадановіч у якасці сучаснай беларускай літаратуры?

Пра вырабы «чаргінцоўцаў» паведамляюць афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі. А вось ацэньваць здабыткі сяброў СБП, якія мне вядомыя куды лепей, я б не стаў гэтак адназначна, як сп. Хадановіч.

Калі іх творы спрэс «бяззубыя», чаму менавіта члены Саюза беларускіх пісьменнікаў падвергнутыя ўладнаму ціску, амаль як першыя хрысціяне ў Старажытным Рыме, хіба што ў цырку да львоў на сняданак не выштурхоўваюць? Магчымасці зарабіць на хлеб літаратурнай творчасцю пазбаўленыя: у часопісы ходу няма, у дзяржвыдавецтвы таксама, сустрэчы з чытачамі і то заблакаваныя. Навошта б гэтак татальна‑люта распраўляцца з «бяззубымі»?

Дарэчы, пра «зубастасць». Што мелася на ўвазе? Сатырычнасць? Дык сатыра — толькі адзін з жанраў мастацкай літаратуры. Дзёрзкасць? Ці адвага высокамастацкім словам казаць праўду, якой бы горкай тая ні была? Адвага выступіць насуперак афіцыйнаму стэрэатыпу, калі той шкодзіць развіццю нацыі? Ці ёсць гэта ў здабытках нашых пісьменнікаў? А вось, на ўскідку.

У жанры мастацкай прозы нельга абмінуць раман‑эпапею Васіля Якавенкі «Пакутны век», які літаратуразнаўца Аляксей Рагуля назваў адным з першых паўнацэнных палітычных беларускіх раманаў. Алесю Рыбаку ўдалося нарэшце апублікаваць «Машу і Машку» — адметную аповесць пра нарастанне роспачы, але і стыхійнага супраціву сялян сучаснаму нахабнаму чынавенству. Не супадаюць з замшэлым афіцыёзам новыя п’есы Алеся Петрашкевіча. Згадаем шэраг кароткіх аповесцяў Андрэя Федарэнкі. Ці зусім «новы» раман Наталлі Бабінай «Рыбін горад». А паэзія! А мастацкая публіцыстыка і эсэістыка Ніла Гілевіча, Сяргея Дубаўца, Віктара Казько і творы яшчэ шэрагу літаратараў, якімі магла б ганарыцца любая літаратура свету.

Калі ўжо шаноўны Андрэй Хадановіч пажадаў ахарактарызаваць сучасную беларускую літаратуру, варта было б уважлівей агледзецца наўкола. А то сказаў, як у труну паклаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Андрэем Хадановічам палемізуе пісьменнік Эрнест Ялугін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика