Народ должен помнить своих поэтов. К сожалению, не так много в наших городах памятников, музеев, улиц, хранящих их память... Поэт–фронтовик Кастусь Киреенко — один из тех, кто, несомненно, этого заслуживает. Родился Константин Тихонович в 1918 году в бедной крестьянской семье в деревне Гайшин Славгородского района Могилевской области. Окончил пединститут, а через год — война... Он прошел фронтовыми дорогами, был башенным стрелком танка, затем — корреспондентом военной газеты, был тяжело ранен, но не забывал о творчестве и в самом пекле. Первая его книга «Ранак iдзе», в которую вошли стихи, писавшиеся в перерывах между боями, появилась в победном 1945–м. После этого были многочисленные сборники, поэтические и прозаические, работа главным редактором журналов «Бярозка» и «Полымя», звание заслуженного деятеля культуры БССР, литературная премия имени Янки Купалы. Умер поэт в 1988 году. А теперь стало известно: одна из проектирующихся улиц Минска станет носить имя Кастуся Киреенко.
Вясёлка
Ад лiўня вострага аж колка Было, — не ступiш басанож... Ды раптам яркая вясёлка Так цёпла ўспыхнула Паўз Сож... I лiвень стаў цiшэць. Зарнiца Стрымала тупат перуноў. Хоць з хмар не перастала лiцца, Ды неба ўжо яснела зноў. Ля сцежак вабна пахла квецень. Дужэлi ногi на бягу. I пад вясёлку мчалi дзецi — Як пад вясёлую дугу. I нехта iм крычаў: — Бяжыце, Там сонца вунь, там лiвень сцiх!.. I васiлькi званiлi ў жыце Званамi сiнiмi для iх...
Ранак iдзе
Што гэта? Што гэта чутна далёка? Быццам гамонiць, пяе? Вецер, прачнуўшыся, кратае блёкат. Гутарыць з вербай, прабуе ў асоках Цымбалы свае. *** Што гэта? Што гэта свецiцца ў змроку? Меркне, не гасне нiяк. Зорка шукае адцвiўшую зорку, Дужыцца ўзняцца над Сожам шырокiм. Зялёны маяк. *** Дзе гэта? Дзе гэта песня зязюляй, Чуеш? Ку–ку ды ку–ку? Сына ў калысцы галубiць матуля, Дзеўчына з ночы па любым сумуе — Адзiн на вяку. *** Шырыцца, шырыцца, плешча, бы хваля, Гукаў настройны мажор. Унь умываюцца золакам далi, Унь заранiцы пялёсткi апалi На поле, на бор. *** Што ж гэта, што — цераз пушчы, па нiвах, Шляхам, уброд па вадзе, З яснай усмешкай, прыгожай на дзiва, Быццам крадзецца — а смела, iмклiва?.. То ранак iдзе!
1941
На полi бяссмерця
Не паклаў нават ранца ўголаў, Не ацёр i крывавага поту, Злёг навекi на ўзмежку голым Баец пяхоты. *** Дагараюць чужынцаў танкi, Бой на захадзе ўжо далёка. На загоны сышла заранка Нячутным крокам. *** Падымае, цалуе травы, Што зламаны нагой варожай. I ўжо вецер лясны ласкавы Запеў над Сожам ** Пра бяссмерце байца пяхоты. А юнак усё сцiскае зброю, Быццам снiць, што iзноў камроты Гукнуў да бою. *** Рукi прагнуць падняць гранату... Ловiць слых гром гарматны рэдкi... Спаў салдат. З–пад крывi салдата Прарасталi кветкi.