На дзіцячым «Еўрабачанні» перамагла Галадныя. 21.by

На дзіцячым «Еўрабачанні» перамагла Галадныя

22.11.2009 10:33 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне», які прайшоў 21 лістапада ў Кіеве, перамог выканаўца з Галандыі Ральф Макенбах. Беларус Юрый Дземідовіч быў толькі дзевятым.

Інтрыга захоўвалася да канца. Перад абвяшчэннем вынікаў галасавання ў апошняй краіне, першую прыступку ў рэйтынгу дзялілі Арменія і Бельгія. А ў выніку перамагла Галандыя. Яе прадстаўнік Ральф Макенбах набраў 121 бал. Другое і трэцяе месцы падзялілі паміж сабой прадстаўніцы Расіі Кацярына Рабава і Арменіі Лаура Айрапецян, атрымаўшы па 116 балаў. Агульныя вынікі галасавання выглядаюць наступным чынам:

1. Галандыя — 121

2,3. Расія, Арменія — 116

4. Бельгія — 113

5. Украіна — 89

6,7. Швецыя, Грузія — 68

8. Мальта — 55

9. Беларусь — 48

10. Сербія — 34

11. Кіпр — 32

12. Македонія — 31

13. Румынія —19

Дзіцячае «Еўрабачанне-2010» пройдзе 20 лістапада ў Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне», які прайшоў 21 лістапада ў Кіеве, перамог выканаўца з Галандыі Ральф Макенбах. Беларус Юрый Дземідовіч быў толькі дзевятым.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика