Выйшаў новы нумар перыёдыка «Запісы БІНІМ»
05.12.2009 13:59
—
Новости Культуры
|
Тэма нумару — травелогі (падарожныя нататкі). Друкуецца артыкул Лявона Юрэвіча «Моваю травелога», Навума Галяшэвіча «Травелог Уладзімера Дудзіцкага», «Падарожныя запісы Самуэля Кіхэля пра Горадню й Вільню 1586 г.» падрыхтаваў Генадзь Сагановіч. Змешчаны ўспаміны Зоры Кіпель «Знаёмства з Аляскай» ды падарожныя нататкі Лявона Юрэвіча «Манастырскі дзённік» пра паездку і працу ў бібліятэцы манастыра Расійскай зарубежнай праваслаўнай царквы ў Джорданвіле (штат Нью‑Ёрк) Друкуюцца таксама ўспаміны пасла польскага сейма ў 1928 г. Аляксандра Стагановіча з грунтоўным уводным артыкулам гісторыка Алеся Пашкевіча і такімі ж грунтоўнымі яго каментарамі. У раздзеле літаратура: «Несентыментальнае падарожжа» Антона Адамовіча, Аўгена Кавалеўскага «Госці з Туніса», Паўла Касцюкевіча «Відавочца». Макс Шчур напісаў артыкул «Вялікі няўдачнік» пра Вячаслава Разумовіча-Хмару. Архівы Міколы Абрамчыка і Дзмітрыя Касмовіча. Першы знік, і следу па ім не засталося, а другі захаваўся. На гэтую тэмы артыкулы Янкі Запрудніка «Да загадкі дзяржаўнага архіву БНР у Міколы Абрамчыка» і Наталлі Гардзіенкі «Архіў Дзмітрыя Касмовіча». У рубрыцы «Кніжная Паліца» — рэцэнзія «Кніга падлікаў і пралікаў» на фаліянт Юрыя Гарбінскага «Рэлігійны друк на эміграцыі» і Лявона Юрэвіча на зборнік «Асоба й час» і шмат іншых цікавостак. Сённяшні штогадовік багата ілюстраваны: друкуецца арыгінальны рукапіс «Безназоўнага» Янкі Купалы і каляровыя рэпрадукцыі памінальных картак па беларускіх дзеячах і простых людзях. Існавала такая традыцыя на эміграцыі. *** «Запісы БІНІМ» выдаюцца ад 1952 г. Напачатку выдаваліся ў Нью‑Ёрку, ад 2001 г. гэта сумесна нью‑ёрска‑менскі праект. Выдаюцца штогод. Дзе набыць? Акадэмкніга (прт-Незалежнасці, 72), кнігарня «Эўрыка» (Куйбышава, 75), хутка - на кніжным кірмашы на Купалы, 27 і knihi.net. Ёсць на выставе на сядзібе БНФ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма нумару — травелогі (падарожныя нататкі). Друкуюцца таксама артыкулы пра лёс архіваў Міколы Абрамчыка і Дзмітрыя Касмовіча.
|
|