Ля вытокаў майстэрства
06.01.2010
—
Новости Культуры
|
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры праходзіць выстава вырабаў народных рамёстваў
У экспазіцыі можна пабачыць тканыя абрусы, ручнікі, пакрывалы і габелены, рэканструяваныя народныя касцюмы, якія насілі жыхары Гомельшчыны і Брэста. Прадстаўлены тут вырабы з керамікі, саломкі і дрэва, створаныя мастакамі, мадэльерамі, канструктарамі і вышывальшчыцамі прадпрыемства “Скарбніца”. На выставе паказаны унікальныя работы таленавітых майстроў. Выбар месца для яе правядзення — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — не выпадковы. Бо ля вытокаў нацыянальнай пісьмовай і вуснай творчасці ляжаць традыцыйныя фальклор і рамёствы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Арганізатары выказалі надзею, што экспазіцыя выкліча ў гледачоў цікавасць і падштурхне іх да авалодання сакрэтамі народных рамёстваў. Таму на выставе пройдуць майстар-класы па пляценні саломкі, вырабу паясоў і вышыўцы. Да слова, навукова-эксперыментальная лабараторыя для вывучэння, адраджэння, захавання, развіцця і папулярызацыі беларускіх народных рамёстваў была створана ў краіне яшчэ ў 1976 годзе. Затым яна вырасла ў прадпрыемства “Скарбніца”. І вось сёння яго майстры працягваюць традыцыі продкаў. Марат Гаравы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры праходзіць выстава вырабаў народных рамёстваў
|
|