Дэбют на малдаўскай сцэне
06.01.2010
—
Новости Культуры
|
Тэатры з Магілёва прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі ў Кішынёве.
Магілёўскія абласныя драматычны тэатр і Тэатр драмы і камедыі прадставілі свае пастаноўкі на Міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў “МОЛДФЕСТ. РАМПА. РУ”. Сустрэча акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, крытыкаў стала для ўсіх добрай магчымасцю для творчай вучобы, абмену вопытам. Магілёўскі драматычны тэатр прадставіў п’есу “Іншапланецянін”, а Магілёўскі тэатр драмы і камедыі паказаў спектакль «Хачу быць хамячком... ці Прывітанне Бяссону». Беларускія акцёры выступілі на Кішынёўскай сцэне ўпершыню ў гісторыі незалежнай Малдовы. Усяго ж на фестываль з’ехаліся тэатральныя калектывы, дзеячы мастацтваў з Расіі, Украіны, Беларусі, Грузіі, Літвы, Ізраіля, Германіі, Балгарыі, Францыі. У рамках праграмы прайшло абмеркаванне спектакляў прафесійнымі тэатральнымі крытыкамі, майстар-класы рэжысёраў. Андрэй Гусін Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатры з Магілёва прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі ў Кішынёве
|
|