«Нават неба заплакала сцюдзёным дажджом…». 21.by

«Нават неба заплакала сцюдзёным дажджом…»

19.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра пахаванне Ніны Мацяш ўспамінае паэт Мікола Ільючык.
— Калі даведаўся, што памерла Ніна Язэпаўна, адразу вырашыў ехаць на пахаванне.

Труну паставлілі ў Палацы культуры Белаазёрска. Там праходзіла развітанне з паэткай. З Мінска прыехалі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. Памятаю Уладзіміра Някляева, Анатоля Вярцінскага…

Паніхіду справілі ў мясцовай царкве. А затым уся працэсія пешшу накіравалася на могілкі, якія знаходзяцца далёка за горадам. Было шмат людзей. Прысутнічалі прадстаўнікі праўладных структур. Але пахаванне праходзіла спакойна. Спробы надаць яму афіцыёз не было. Надвор’е толькі было дрэннае: ішоў то снег, то дождж…

Страта са смерцю Ніны Мацяш адчуваецца. Калі я сустракаўся са сп. Нінай, яна ласкава называла мяне: «Колечка». Так да мяне акрамя мамы ніхто не звяртаўся. І было ў гэтым нешта матчына.

Запісаў КМ

Мікола Ільючык

Ніне Мацяш

Адлятае душа — трапяткая і лёгкая птушка.

Дзверы неба анёлы ўжо для яе адчынілі.

Не княгіняй была ты, хутчэй папялушкай,

Працаўніца руплівая, мілая, добрая Ніна...

У жыцці ты не стала пяшчотнай матуляй,

Але ёю для ўсіх, хто стаяў побач, была.

І гады, што табе накувала зязюля,

Ты прысвечвала людзям, для іх і жыла.

Растае мокры снег на вясковай дарозе,

Развітальныя словы, пясок па труне — нібы гром.

І не сорам — скупыя мужчынскія слёзы,

Нават неба заплакала сёння сцюдзёным дажджом.

12:37, 19 снежня 2009

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра пахаванне Ніны Мацяш ўспамінае паэт Мікола Ільючык.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика