Еўропа перайшла на электронныя кнігі. 21.by

Еўропа перайшла на электронныя кнігі

08.01.2010 18:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Упершыню паводле продажаў электронныя кнігі (е‑books) пераўзышлі сваіх папяровых прабацькоў.

Сёлета ў Еўропе самым папулярным падарункам на Каляды сталі кнігі. Прычым у новай тэхналогіі.

Электронныя прыстасаванні для чытання Amazon Kindle ў перадкалядны сезон сталі самым папулярным падарункам, які набывалі ў вядомай сусветнай інтэрнэт‑краме Amazon. Каштуе такі падарунак 259 даляраў, а мадэль Amazon Kindle DX, большая па памеры і з большай колькасцю функцый, — 489 даляраў. Электронныя кнігі даступныя і беларускім пакупнікам. Праўда, у нашых інтэрнэт‑крамах яны не такія папулярныя ды каштуюць даражэй за еўрапейскія — кошт мадэлі PocketBook складае прыкладна 350—400 даляраў, мадэлі LBook eReader V3 — 390 даляраў, патрыманы е‑book можна знайсці па кошце, меншым у два разы.

Электронныя кнігі — агульная назва кампактных прыстасаванняў, прызначаных для адлюстравання тэксту, прадстаўленага ў электронным выглядзе. Таксама электроннымі кнігамі называюць версіі кніг ў лічбавым фармаце. Іх гісторыя пачалася ў 1998 годзе, калі кампаніі NuvoMedia і Softbook Press выпусцілі першыя прыстасаванні з манахромнымі LCD‑экранамі. Пад’ём рынку электронных кніг прыпаў на 2007 год. Гэта адбылося ў сувязі са з’яўленнем экранаў з тэхналогіяй электроннай паперы (тэхналогія, якая імітуе звычайны друк на паперы). Пакуль электронныя кнігі паводле папулярнасці значна саступаюць смартфонам і кішэнным камп’ютарам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню паводле продажаў электронныя кнігі (е‑books) пераўзышлі сваіх папяровых прабацькоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика