Чаго не пачуеш на «Славянскім базары»
12.01.2010 15:19
—
Новости Культуры
|
Каляндарнае кола беларуса, ад Калядаў да Купалля, знакавыя падзеі жыццёвага цыкла: нараджэння-шлюб-нараджэнне дзяцей-смерць чалавека, заўсёды суправаджаліся ўрачыстасцямі, а знакам тым, і песнямі. Складанка «Спевы Беларусі» — спроба сабраць пад адну вокладку найбольш яскравыя ўзоры гэтых, традыцыйных песняў. «Як вядома, у дахрысціянскую эпоху каляндарна-абрадавыя святы на Беларусі былі першапачатковай формай адліку часу, — піша ў прадмове да дыску вядомая фалькларыстка Таццяна Песнякевіч. — Кожная пара года мела адпаведныя абрады і іх песеннае суправаджэнне». «Спевы Беларусі» — своеасаблівая фольк-энцыклапедыя, бо тут прэзентаваныя ці не ўсе рэгіёны краіны — ад Мазыра да Горадні на захадзе, і ад Палесся да Падняпроўя на ўсходзе. А таксама усе папулярныя віды песень — хрэсбінныя, бяседныя, салдацкія, а таксама калядныя, веснавыя, юраўскія, купальскія і жніўныя. «Наш новы дыск — гэта збор аўтэнтычнага фальклору, які наўрад ці пачуеш на «Славянскім базары», хіба калі-нікалі яшчэ можна яго паслухаць на фэстах у мястэчках», - кажа прадусарка Арына Вележ. «Спевы Беларусі» — толькі адзін з тамоў амбітнага праекту, «Беларускай музычнай калекцыі», якая складаецца з 16 кружэлак. Калекцыя мае на мэце сабраць выбітныя ўзоры асноўных накірункаў беларускай музычнай спадчыны. У «Беларускай музычнай калекцыі» ўжо выйшла сярэднявечная музыка ў выкананні «Старога Ольсы», зборнік духоўных спеваў «Музыка Беларускіх Храмаў», дыск пост-фольку і кружэлка беларускага музычнага авангарду. Яшчэ пабачаць свет зборка музыкі беларускага Рэнесансу, запісы Віктара Скарабагатава, які прапяе вакальную музыку ХVII-ХІХ стст., затым дыск стылізацыяў пад музыку 20-х гадоў мінулага стагоддзя, кружэлка этна-джазу, а таксама найлепшае з белрока 80-х і 90-х. Усе кружэлкі серыі аб"яднаныя таксама, так бы мовіць, фізічна: на карэнчыку кожнага дыску будуць пададзеныя па фрагменту старажытнай мапы, і таму слухач, які сабраў усе дыскі, зможа цешыцца з поўнага абрысу ВКЛ узору ХVI ст. «Спевы Беларусі» аздобленыя таксама па-ангельску. Чаму? «Наш праект і на экспарт таксама, — кажа Арына Вележ. — У дадатак мы радыя, што адзіны вытворца дзі-ві-дзі-кружэлак у Беларусі кампанія Vigma павярнуліся абліччам да айчыннай музыкі». Кружэлка выйшла паўтаратысячным накладам, з якога па словах вытворцаў, за якія пару месяцаў разышлося 500 асобнікаў. Спевы Беларусі/Authentic Songs of Belarus. «Вігмагруп», Мінск, 2009. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядныя, юраўскія, купальскія, хрэсбінныя, салдацкія... Складанка аўтэнтычнага фалклёру «Спевы Беларусі»
|
|