Пётр Ялфімаў заспяваў па-беларуску
12.01.2010 15:19
—
Новости Культуры
|
З’явілася складанка кавераў айчынных музыкаў на замежныя хіты «Беларускі глобус». Усе песні запісаны па-беларуску. На дыск увайшлі 15 кавераў. «Песні адбіралі найперш па геаграфічным прынцыпе, каб было прадстаўлена як мага болей краін свету. Разглядаліся выключна беларускамоўныя каверы», — адзначае менеджэр праекта Раман Латушка. Песні на дыску амаль усе новыя. Толькі «Люстэрка ночы» Deadmarsh і «Карані свабоды» Ice Brains былі запісаны яшчэ ў 2002 годзе для складанкі Праект не з’яўляецца камерцыйным. Таму «Беларускі глобус» будзе распаўсюджвацца бясплатна. Спампаваць кавер гурту Partyzone «Сонца» на «Sonne» Rammstein можна Складанка выглядае так: «Крама» — Pink Floyd — «Another Brick in the Wall» («Мур») Termin X — Oasis — «Wonderwall» («Чароўны мур») «Мутнаевока» — Nirvana — «Very Ape» («Брудная малпа») Pete Paff — Metallica — «Nothing Else Matters» («Сродак і мэта») Re1ikt — Therapy? — «Knives» («Нажы») Neuro Dubel — Chłopcy z placu broni — «Kocham wolność» («Свабода») IQ48 — Depeche Mode — «Enjoy the Silence» («Аб чым марыш?») Зміцер Бартосік — Smokie — «What Can I Do» («Я мужык-беларус») Юрый Несцярэнка і Пётр Ялфімаў — Creedence Clearwater Revival — «Have You Ever Seen The Rain?» («Мару ўбачыць гэты дождж») VIR — Blind Guardian — «Born in a Mourning Hall» («Народжаны ля брамы пекла») Tlusta Lusta — Макsим — «Знаешь ли ты?» («Ведаеш ты?») Deadmarsh — Metallica — «Enter Sandman» («Люстэрка ночы») Андрэй Плясанаў — «Мандри» — «Не спи» («Два шляхі») Partyzone — Rammstein — «Sonne» («Сонца») Ice Brains — Sepultura — «Roots Bloody Roots» («Карані свабоды») Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З’явілася складанка кавераў айчынных музыкаў на замежныя хіты «Беларускі глобус». Усе песні запісаны па-беларуску. |
|