«Школу» ўсё ж забаранілі
09.02.2010 01:10
—
Новости Культуры
|
Тэлесэрыял «Школа», які пасля з’яўлення ў Расіі ў эфіры Першага канала выклікаў шмат спрэчак і скаргаў, вырашана зняць з эфіру. У Дырэкцыі грамадскіх сувязяў Першага канала заявілі, што серыял перастануць паказваць 15 лютага. Аб прычынах такога кроку нічога не паведамляецца, ад каментароў прадстаўнікі канала ўстрымліваюцца. «Школу», якая пазіцыянуецца як радыкальны серыял пра падлеткаў, Першы канал паказвае з 11 студзеня. З крытыкай на серыял, які распавядае аб жыцці адной з школ, абрынуліся не толькі настаўнікі, але і некаторыя прадстаўнікі дэпартамента па адукацыі Масквы, а таксама расейскія камуністы, якія назвалі серыял спланаванай дыверсіяй супраць моладзі. У сваю чаргу міністр адукацыі і навукі РФ Андрэй Фурсенка заявіў, што «Школа» прыцягнула ўвагу да праблем адукацыі. Пакуль што ў эфір выйшлі 17 серый «Школы», у той час як, па словах аўтараў, знятыя больш за 50. Раней рэжысёр тэлесерыяла Валерыя Гай Германіка заявіла ў інтэрв’ю газеце «КоммерсантЪ», што яе фільм — толькі адлюстраванне таго, што адбываецца ў школах. Па яе словах, серыял не пра тое, што трэба пераглядаць сістэму адукацыі, гэта фільм пра страту чалавечага дыялогу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандальны серыял знікне з эфіра Першага канала праз тыдзень |
|