“З сонейкам гуляць, цалавацца…”. 21.by

“З сонейкам гуляць, цалавацца…”

11.02.2010 01:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото Владимира СИЗА, «БН»Зімой таксама кветкі цвітуць

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Думкі-чары як кветкі рассеяў…” народнага клуба аматараў фларыстыкі “Анюта” цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінне” з Віцебска.

Кампазіцыі, а іх прадстаўлена больш за 60, створаны па матывах твораў Янкі Купалы. Калі глядзіш на работы майстроў, адразу ўзгадваюцца мілагучныя купалаўскія радкі, напоўненыя трапяткой любоўю да роднай прыроды. Яны і натхнілі мастакоў на стварэнне кампазіцыі і далі назву выставе.
Народны клуб “Анюта” існуе з 1991 года. За гэты час правёў больш за 70 выстаў у гарадах Віцебскай вобласці і на Беларусі, а таксама ў гарадах Германіі і Расіі. Ён лаўрэат двух Рэспубліканскіх фестываляў народнай творчасці “Беларусь -- мая песня”. Аб'ядноўвае 25 жанчын-аматараў, для якіх фларыстыка стала магіяй, якую не знойдзеш у штодзенным жыцці. Не проста від мастацтва, а вобраз мыслення, філасофія жыцця.
Галіна Грышанава (на здымку) па спецыяльнасці мастак, пэўны час працавала мастаком-афарміцелем у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Фларыстыкай займаецца ўсяго тры гады. На выставе яна прэзентуе 8 цудоўных карцін -- “Фантазіі на тэму восені”, 5 з якіх аб'яднаныя ў серыю “Залаты дождж”.
Выстава будзе працаваць на працягу месяца і стане добрым падарункам да хуткіх ужо Дня закаханых і 8 Сакавіка.
Тамара ЯЦКЕВІЧ, “БН”
Фота Уладзіміра СІЗА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зімой таксама кветкі цвітуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика