Горад жанчын. Юлія Чарняўская
26.02.2010 12:44
—
Новости Культуры
|
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) будуць прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
Чарняўская Юлія Вісарыёнаўна. Культуролаг, выкладчык, дацэнт, аўтар 5 надрукаваных і 2 напісаных кніг па культуралогіі, калумніст выданняў “Et cetera” і “Ежедневник”. Месца нараджэння – горад Мінск. Адукацыя – вышэйшая філалагічная, вышэйшая культуралагічная, кандыдат культуралогіі. Маці – Аляксандра Рыгораўна, урач-псіхатэрапеўт, яркая, таленавітая, жыццяздольная. Бацька – Вісарыён Цімафеевіч, урач-артапед. Сям’я: муж Юрый Зіссер – генеральны дырэктар інтэрнэт-партала TUT.BY. Дачка – Яўгенія, студэнтка 5 курса БДУ па спецыяльнасці “Інфармацыя і камунікацыя”. У дзяцінстве была - дзіўнай, вельмі добрай, з раніцы да вечара чытала дарослую літаратуру. Складала вершы, песні, прозу. Станоўчымі рысамі характару лічыць - незадаволенасць сабой, дабрыню, працаздольнасць. Адмоўнымі - схільнасць да самакапання, запальчывасць. Любіць - сям’ю, сяброў, сабак, мора, красавік, цішыню, падарожжы, кнігі, тэатр. Не любіць - труслівае раўнадушша, якое робіць магчымай любую подласць. Марыць - пра пакой і волю, у першую чаргу ўнутраныя Па ўнутраным складзе суадносіць сябе: з дрэвам – каштанам, горадам – Лісабонам, жывёлай – сабакам, птушкай Феніксам, надвор’ем красавіцкага дня. Крэда - “Да чаго нельга даляцець, да таго можна дайсці кульгаючы” Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Канал Культура Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91 Віцебск 99,3 FM Гомель 91,5 FM Гродна 95,0 FM Магілёў 99,1 FM Брэст 88,5 FM Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын".
|
|