Алег Зніч Бембель адсвяткаваў сваё 70-годдзе
28.02.2010 15:45
—
Новости Культуры
|
24 лютага ў межах праграмы Міжнароднай асацыяцыі музеяў "Museum for social harmony" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася творчая сустрэча “Святло хрысціянскай паэзіі”. Мерапрыемства больш паходзіла на ўтульнае хатняе свята – святкавалі 70-годдзе паэта, публіцыста, філосафа Алега Бембеля (Зніча). На фоне мастацкай экспазіцыі народных рамёстваў паэт Зніч, ён жа інак Мікалай, чытаў вершы, хрысціўся ды кланяўся. Адыёзнасць і феерычнасць мерапрыемства стваралася не толькі правакатарскім настроем вершаў, але і неадназначнасцю самой асобы Алега Бембеля.
Творчы і жыццёвы шлях паэта багаты на прыгоды, выпрабаванні, нечаканыя павароты лёсу. Ён нарадзіўся 16 снежня 1939 у Мінску, і ўзнёслае жаданне змяніць свет прывяло яго найперш у камуністычную партыю, потом – у нацыянальны рух, а ў 1996 да праваслаўнай веры. Найбольш вядомая яго кніга "Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс", якую Таварыства беларусаў Велікабрытаніі надрукавала ў Лондане ў 1985 годзе. На той час такі смелы ўчынак прывёў Алега Бембеля да антыкамуністычнага дысідэнства. Пад псеўданімам Зніч ён пачаў супрацоўнічаць з беларускай нацыянальнай незалежнай прэсай, выдаваўся ў ЗША і Польшчы, супрацоўнічаў з часопісам "Праваслаўная думка". - Якое ўражанне аказвалі ў 80-х на нас твае вершы! – эмацыйна выказваецца даследчыца літаратуры Ірына Багдановіч. - Духоўныя вершы на той час знайсці было немагчыма. Традыцыя духоўнай паэзіі была перарваная, і шчасце беларуская літаратуры, што ў ёй ёсць ты. Пасля адыходу ад мірской мітусні Алег Бембель, цяпер больш вядомы як інак Мікалай, не пакінуў сваёй літаратурнай дзейнасці. Больш за тое, вершы яго, як і раней, застаюцца вельмі шчырымі, нават катэгарычнымі, часам няёмкімі для абодвух бакоў палітычнага ці эстэтычнага канфлікту. Нават прыняўшы послух у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры, ён, напрыклад, пакінуў паганскі псеўданім Зніч – свяшчэннае полымя, вечная крыніца жыцця. - Ты ўвесь час граеш ролю ідэйнага правакатара, - уносіць канфліктную нотку ў мерапрыемства дачка паэта, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель. - Твой рытарычны запал і юнацкі жар – гэта мірскі запал, і мне бачыцца ў гэтым нешта зусім не манаскае. Некаторыя вершы чыста прапагандыстскія. Я шкадую, што паэт разменьвае свой дар на нейкую сацыяльную барацьбу. Напрыклад, вокладка тваёй кніжкі вельмі падобная на карыкатуры і плакаты часоў халоднай вайны. Апошні зборнік паэта Зніча “Мне не цябе шкада, а тваю маці” кожны мог узяць на сустрэчы ў якасці падарунка. На вокладцы, ідэя якой належыць самому інаку Мікалаю, прывабныя вядзьмаркі-русалкі цягнуць рукі да Зямлі як сапраўдныя галівудскія зомбі. Кожная з іх прадстаўляе асобнага ворага чалавецтва: Дэма(н)кратызацыю, (Д)эмапсіпацыю, Лібералізацыю, Педералізацыю, Сэкулярызацыю ды Глабалізацыю. На фоне галактычнага цэнтру мы бачым юнака з цыгарэтай у акружэнні крывавых шпрыцаў і бутэлькі з гарэлкай. Юнак вельмі падобны да Майка Навуменкі. Напрыканцы мы даведваемся, што ў юнака і ў нас саміх нягледзячы ні на што ўсё будзе добра: .. ў белай расы – яўны заняпад... ды падстаў для роспачы – ня бачу... так!.. ня падай духам, небарача, - бо Царква Хрыстова – наш Царград! Калі Алег Бембель чытае на сустрэчы свае “апантаныя” вершы, некаторыя з гасцей плачуць, некаторыя з шчырай удзячнасцю прыгадваюць найлепшыя часы сваёй маладосці. Разам з тым, яго сябры і паплечнікі па літаратурнай справе падтрымліваюць яго духоўны выбар. - Менавіта ў манастыры ў яго сталі выхадзіць адны за адным паэтычныя зборнікі, і з кожным разам яны ўключаюць усё больш натхнёных твораў! – кажа сябар паэта, навуковец і публіцыст Анатоль Астапенка. - Да таго ж пры манастыры Алег выпускае рэлігійна-культурны часопіс "Жыровіцкі лісток", дзе друкуе свае вершы. Сустрэча скончылася рамантычнымі спевамі гурта “Сустрэча”, які выконвае песні на вершы беларускіх хрысціянскіх паэтаў, а таксама дэкламуе творы Зніча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...ўзнёслае жаданне змяніць свет прывяло яго найперш у камуністычную партыю, потом – у нацыянальны рух, а ў 1996 да праваслаўнай веры.
|
|