Сёння – 200 гадоў Фрыдэрыку Шапэну
01.03.2010
—
Новости Культуры
|
Сёння спаўняецца 200 гадоў славутаму польскаму кампазітару Фрыдэрыку Шапэну (1810-1849).
Фрыдэрык Шапэн пачаў іграць на фартэпіяна з 7 гадоў, а ў 11 гадоў зрабіў першыя спробы сачыняць уласную музыку. Маючы 16, Фрыдэрык паступіў у Варшаўскую музычную школу. Неаднаразова рабіў канцэртныя туры па эўрапейскіх краінах. У 1830 годзе ён назаўсёды выехаў з Варшавы й накіраваўся ў Нямеччыну. У верасні 1831 году ён прыбыў у Парыж, дзе й атабарыўся, неўзабаве прыдбаўшы сусветную славу. З 1839 году здароўе хворага на сухоты Шапэна горшала з кожным годам. Фрыдэрык Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 году ў Парыжы, дзе й быў пахаваны. Сэрца кампазітара знаходзіцца ў варшаўскім касцёле Святога Крыжа ў цэнтры горада. Шапен — піяніст-віртуоз. Яго выкананне адзначалася небывалай лёгкасцю, паэтычнасцю і лірычнасцю. Нейкі перыяд (разам з Лістам) лічыўся найлепшым піяністам свету. Ужо па каторым часе ён сур'ёзна заняўся кампазітарскай дзейнасцю: ён аўтар двух фартэпіянных канцэртаў, твораў для фартэпіяна з аркестрам, нешматлікіх камерных твораў, а таксама песень. Найчасцей Шапэн пісаў фартэпіянныя кампазіцыі — санаты, паланезы, прэлюдыі, мазуркі, эцюды, балады. Пасля Шапэна музычны эцюд упершыню ў гісторыі музыкі з вучэбнага практыкавання стаў у выкананні самастойным канцэртным творам. Кампазытар атрымаў эўрапейскую й сусьветную вядомасьць менавіта як кампазітар паняволенай Польшчы. Патрыятызм у яго творах заўважалі ня толькі польскія слухачы: іншыя народы таксама маглі пачуць уплыў польскай музычнай стыхіі, бо менавіта ён ператварыў мазуркі і паланезы з танцаў у канцэртныя п'есы. З Беларуссю Шапэна лучыць хутчэй духоўная повязь, яго творы — неад'емная частка музычных салонах і маёнтках магнатаў нашага краю ў ХІХ-пачатку ХХ стст. Дарэчы, ён сачыняў песні на словы літвінаў Адама Міцкевіча, а за сябра меў мастака Напалеона Орду. ЮНЭСКА сумесна з польскім парламентам абвясцілі 2010 год Годам Шапэна. Да святкавання далучылася й Беларусь. З нагоды юбілею ў Мінску 10 сакавіка а 19 гадзіне ў Малой залі Беларускай філармоніі імя Р. Шырмы ў выкананні ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Байдава прагучаць класічныя творы Шапэна, а таксама яго «Літоўская песенька» і песні на словы Міцкевіча. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спаўняецца 200 гадоў славутаму польскаму кампазітару Фрыдэрыку Шапэну (1810-1849).
|
|