Горад жанчын. Ганна Балаш
09.03.2010 10:55
—
Новости Культуры
|
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. Пачуць інтэрв’ю дапаможа мабільны тэлефон, які падчас выставы ператворыцца ў аўдыёгід.
![]()
Месца нараджэння: горад Мінск. Адукацыя: Вышэйшае спецыяльная, выпадковая мастацкая, жыццёвая. Бацькі: Балаш Яраслаў Сцяпанавіч – інжынер-дарожнік. Самы лепшы тата. Маці – Нячай Вольга Фёдараўна. Кінакрытык. У дзяцінстве Ганна была адзінокай дзікункай, ненавідзела школу, прыдумляла сабе іншае жыццё і хацела хутчэй вырасці. Яе сям’я зараз: муж Аляксей, дзеці Слава, Ева, Ваня, сяброўкі Таня і Надзя і сабака Дуська. Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам - каля дарогі, горадам - каля мора, пераменлівым надвор’ем. Любіць: сваіх. Ня любіць - калі любоў праходзіць. Марыць: аб смерці лёгкай і неганебнай. Сцвярджае, што работ было шмат, ганарыцца няма чым, а ў папку з граматамі насікаў кот. Крэда: нахлусі цікава. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Канал Культура Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91 Віцебск 99,3 FM Гомель 91,5 FM Гродна 95,0 FM Магілёў 99,1 FM Брэст 88,5 FM Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". З 26 лютага па 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) прадстаўлены 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. |
|