У кожнага хлопца на гэтай зямлі Ёсць кропля сапраўднай ірляндскай крыві Зялёнай, як пушча вясною! Калі раптам у сэрца патрапіць яна, У душы ў цябе заквітнее вясна, І ты заспяваеш са мною!
Вочы колеру канюшыны! Гэй-го! Святы Патрык з намі! Зялёная выспа – наша айчына! Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?!
Каб на душы тваёй стала лягчэй – У паб завітай, вазьмі піва хучэй, Лепш за ўсё, каб гэта быў Гінэс, У пену піўную ты носам нырні, Адкрый свае чакры, у астрал зазірні! А калі ні з кім піць – запрасі нас!
Вочы колеру канюшыны! Гэй-го! Святы Патрык з намі! Хто піва не п’е — той не мужчына! А як вып’ем — заўсёды спяваем!
Сваёй прыгажосці не страціць Айчына, Пакуль у ёй хапае прывабных дзяўчынак, Якія нам так даспадобы! Хай будуць спачатку насамі круціць, Мы ведаем як гэта можна змяніць: Дзяўчаткі, паслухайце словы!
Вочы колеру канюшыны! Гэй-го! Святы Патрык з намі! У сябе закахаем любую жанчыну! Гэй-го, сцеражыся! Спяваем!
Калі ж на вайну нас жыццё павядзе Шкада тых, хто стане ў нас на сцязе, Бо Патрык нас не пакіне! Даруй нашым ворагам хуткую смерць, Бо гэтак жа сама будзем мы пець, Калі з іх апошні загіне!
Вочы колеру канюшыны! Гэй-го! Святы Патрык з намі! Ад ворагаў мы абаронім айчыну! З жыццём развітайся! Спяваем!
Вочы колеру канюшыны! Гэй-го! Святы Патрык з намі! Зялёная выспа — наша айчына! Гэй-го! Чуеш, як мы спяваем?
У кожнага хлопца на гэтай зямліЁсць кропля сапраўднай ірляндскай крывіЗялёнай, як пушча вясною!Калі раптам у сэрца патрапіць яна,У душы ў цябе заквітнее вясна,І ты...