Выйшла кніга, прысвечаная 75‑годдзю Мітрапаліта Філарэта. 21.by

Выйшла кніга, прысвечаная 75‑годдзю Мітрапаліта Філарэта

19.03.2010 12:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кніга «Жыццё на шляху праўды (Мітрапаліт Філарэт з роду Вахрамеевых)» выйшла ў Выдавецтве Беларускага Экзархату і прысвячаецца 75‑годдзю Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.


У першым раздзеле кнігі распавядаецца пра род Вахрамеевых, у тым ліку пра бацькоў уладыкі. Аповед уяўляе сабой сямейную хроніку, якую склаў Варфаламей Вахрамееў, бацька Патрыяршага Экзарха Беларусі. Другі раздел кнігі — гэта ўспаміны Мірапаліта Філарэта аб сваім дзяцінстве і юнацтве, аб пачатку святарскага шляху і аб сваіх настаўніках.

Трэці раздзел кнігі з’яўляецца нарысам пра служэнне Мітрапаліта ў розных сферах пастырскай дзейнасці. Пра падзеі царкоўнага жыцця, арганізатарам і ўдзельнікам якіх быў Мітрапаліт, чытач даведаецца з яго непасрэдных апавяданняў і каментарыяў.

Кніга падрыхтавана прэс‑службай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі; яе выданне — своеасаблівы дар выдавецтва Мітрапаліту.

21 сакавіка 2010 года Мітрапаліту Філарэту споўніцца 75 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кніга «Жыццё на шляху праўды (Мітрапаліт Філарэт з роду Вахрамеевых)» выйшла ў Выдавецтве Беларускага Экзархату і прысвячаецца 75‑годдзю Мітрапаліта Мінскага і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика