Космас не ашукаеш
19.03.2010 12:14
—
Новости Культуры
|
«Зорныя сабакі: Белка і Стрэлка». Мультыплікацыйны фільм. Расія. Рэж. - Святаслаў Ушакоў, Іна Яўланікава, 80хв. 1. Сабачая доля Расійскім кінематаграфістам не пазайздросціш! Выпускаючы паўнаметражную мультыплікацыйную стужку для дзяцей, яны моцна рызыкуюць. Хоць «Аватар» ужо выгнаны з пяцёркі самых папулярных фільмаў, але ж ён па-ранейшаму лютую ў пракаце. А побач яшчэ бёртанаўская «Аліса ў Дзівоснай краіне», якая з талентам аднарукага бандыта трыбушыць дзіцячыя кашалькі, і ў дадатак на экраны выйшаў дасціпны мульт-дапаможнік для маленькіх вікінгаў «Як прыручыць цмока»... Гэта першы расійскі трохвымер. Вядома, крыху расплывістай выяве расійскага космасу не цягацца з дасканаллем дэкарацыяў «аватарскай» планеты Пандора, але ж хіба цяпер гонка ўзбраенняў? Адным словам, не будзем чапляцца да акалічнасцяў. Скажам адно, што ідэя стварэння геройскага эпасу для самых маленькіх паводле амерыканскіх капылоў расійцам удалася. Па-першае, выкшталцоны пераклад тэмы космаса на дзіцячую мову. Гагарын толькі выйграў, пераўвасабіўшыся ў мілых сучэнцый Стрэлку і Белку. Дасціпныя жарты (дарма што героі размаўляюць надта сучасным расейскім слэнгам, без паправак на час). І сюжэт: у пагоні на космас , да Белкі, глянцаванай зоркі цырка і Стрэлкі, ганарлівай дварнякі, далучаецца пацук Веніямін, хуліганісты інтэлектуал з камедным гадзіннікам замест папругі. Не абышлося без самаіроніі: словы прэзідэнта Кенэдзі «Stupid russian dog» самі ж стваральнікі мульціка пераклалі, як «таямнічая расійская душа». У «Зорных сабаках» няма перааэнсавання мінулага, хутчэй яго гераізацыя. Але дзеля справедлівасці варта зазначыць, што ў адрозненні ад іншых расійскіх стужак савецкая сімволіка ў кадры слепіцай у вочы не лезе. З іншага боку — у «Зорных сабаках» сярпаста-малаткатае мінулае вымаляваныя з вялікай любасцю. Пачынаючы ад побытавых дэталек, формы тэлефонных апаратаў і тагачаснай вайсковай формы, і канчаючы захапленнем казарменасцю быта і хараством татальнага падпарадкавання (тут дапамог грымотны голас Сяргея Гармаша, які агучваў аднаго з аўчарак-канваіраў). 2. Першыя ў пракаце Эксплуатацыя тэмы космасу ў найноўшым расійскім кінематографе ідзе напоўніцу. Коратка пра самыя ўдалыя. «Першыя на Месяцы» (2005) — аптымістычны сцёб, зроблены ў стылі псеўдажурналісцкага расcледвання пра быццам бы засакрэчаны палёт савецкіх касмалётчыкаў на Месяц. Паказваючы тагачасны побыт нібыта праз вочка схаванай камерай, уся эпоха з яе гераічнасцю, якая часам мяжую з трагічнасцю, з яе штодзённым жыццём пад вокам НКВД — як на далоні. Другая стужка, «Космас як прадчуванне» (2005). У беспрасвеціцу побыту правінцыйнага гарадка 50-х гадоў каметай урываецца таямнічы і мэтаскіраваны мужчына, які ўзрушвае тамтэйшых жыхароў, што марыць паляцець у космас, а ўрэшце дае драла на Захад паз дзяржмяжу, што праходзіць ля гарадка. Драма людзей, якія жывуць у наглуа замкнёнай краіне і адначасова мараць пра касмічныя бязмежжы — раскрытая. Калі суседзі робяць удалыя стужкі, варта, пэўна, і нам лішні раз агледзіцца, а што б там такога ў нашай краіне можна кінематаграфічна паэксплуатаваць акрамя тэмы вайны. Мяркуючы па падрыхтоўцы да здымкаў стужкі паводле раману Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» такім беларускім космасам можа быць бязмежжа беларускай гісторыі. Трымаем пальцы, каб гэтым разам атрымалася гэтаксама відовішчна, як у расійцаў, і разам з тым, каб вострыя вуглы зноў не абмінуліся гераічным узахлёбам. Ліза Кавальчык П.С. Дарэчы, калі хто не ведаў: Белка і Стрэлка — не тыя сабакі, хто паляцеў у космас першымі (былі і да іх), а тыя сабакі, якія першымі паляцелі ў космас і вярнуліся. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскім кінематаграфістам не пазайздросціш! Выпускаючы паўнаметражную мультыплікацыйную стужку «Зорныя сабакі: Белка і Стрэлка» для дзяцей, яны моцна рызыкуюць.
|
|