Сайт «Будзьма разам!» распачаў акцыю «Імёны Беларусі: топ-12». Яе мэта — вызначыць асобаў, якія могуць сёння ствараць пазітыўны вобраз нашай краіне ў свеце.
Ад 18 сакавіка цэлы месяц на сайце budzma.org штодня з’яўляюцца імёны людзей, якія праславілі ці праслаўляюць Беларусь. Першых асобаў прапануе рэдакцыя. А астатніх павінны вызначыць чытачы. Сярод ужо названых — Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Марк Шагал, Ігнат Дамейка.
18 красавіка будзе апублікаваны спіс са ста дваццаці асобаў. Шляхам галасавання затым абяруць дванаццаць. Ім і будуць прысвечаны буклет і CD, якія распаўсюдзяць сярод экскурсійных агенцтваў, турыстычных фірм, грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.
Сайт «Будзьма разам!» распачаў акцыю «Імёны Беларусі: топ-12». Яе мэта — вызначыць асобаў, якія могуць сёння ствараць пазітыўны вобраз нашай краіне ў свеце.Ад 18...