Едзем на “Be2gether”. Комікс 1: квіткі. 21.by

Едзем на “Be2gether”. Комікс 1: квіткі

06.04.2010 13:36 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На партале TUT.BY стартуе шматсерыйны комікс пра маладога беларуса Паўлюка, якому закарцела паехаць на музычны фэстываль “Be2gether”, які штогод улетку праводзіцца на беларуска-літоўскай мяжы.

З выпуску ў выпуск Паўлюк будзе разбірацца, дзе прыдбаць квіткі і як дабрацца да месца Х, даведаецца пра кошты, праграму і шмат чаго іншага. Гэты працэс будзе суправаджацца цікавымі прыгодамі і нечаканымі жыццёвымі сітуацыямі.

Пакуль жа наш Паўлюк займаецца сваімі справамі, вы можаце здабыць бясплатныя квіткі на фэст! Для гэтага намалюйце комікс пра сваё наведванне “Be2gether”, ці то як вашы сябры ездзілі на гэты фэст. Альбо пра тое, як вы паедзеце сёлета, і што там з вамі здарыцца —фантазія толькі вітаецца.

Свае працы дасылайце на адрас media@tutby.com з пазнакай "Едзем на “Be2gether". Наведнікі TUT.BY і арганізатары фэсту выбяруць найлепшы комікс, аўтар якога атрымае два бясплатных квітка на “Be2gether”.

Ідэя і малюнкі: Лявон ВОЛЬСКІ



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На партале TUT.BY стартуе шматсерыйны комікс пра маладога беларуса Паўлюка, якому закарцела паехаць на музычны фэстываль “Be2gether”, які штогод улетку праводзіцца на беларуска-літоўскай мяжы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика