Старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў на TUT.BY. 21.by

Старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў на TUT.BY

26.04.2010 14:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзякуючы дзейнасці гэтага чалавека беларускае жыццё ў далёкім Прыбайкальскім краі віруе напоўніцу.
Фота: "Радые свабода"


Іркуцкае таварыства беларускай культуры існуе ўжо болей за 13 год. Арганізацыя працуе па 20-ці розных напрамках, у тым ліку займаецца правядзеннем нацыянальных абрадавых святаў, рэканструкцыяй нацыянальных старажытных беларускіх строяў, адраджэннем беларускіх рамёстваў, вывучэннем беларускіх бытавых танцаў, праводзіць этнаграфічныя вандроўкі па прыбайкальскіх вёсках…

Таварыствам створана 11 аддзяленняў па розных гарадах Іркуцкай вобласці. Нездарма ў мясцовых сродках масавай інфармацыі сталі гаварыць пра тое, што ў Іркуцку вядзецца нейкая "экспансія" беларускай культуры.

Дарэчы, на днях стала вядома аб узнагароджанні Алега Рудакова медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі.

Пра унікальныя беларускія вёскі ў Сібіры, сённяшні візіт да намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага і многае іншае Алег Рудакоў распавядзе ў прамым эфіры TUT.BY а 15 гадзiне.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы дзейнасці гэтага чалавека беларускае жыццё ў далёкім Прыбайкальскім краі віруе напоўніцу. Фота: "Радые свабода" Іркуцкае таварыства беларускай культуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика