Французскае каханне пад сальсу. 21.by

Французскае каханне пад сальсу

13.05.2010 14:29 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 мая Мінск далучыцца да сусветнай акцыі «Ноч музеяў». Музеі будуць працаваць да паўночы, многія ‑‑ бясплатна.

Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) запрашае на «Вечар у французскім стылі». Тэатралізаванае пастаноўка «Парыж: сны наяве» дазволіць наведвальнікам павандраваць па французскай сталіцы розных часоў. У гэты вечар адкрыецца выстава Ілоны Касабука «Мая Францыя», пройдзе прэзентацыя кнігі Уладзіміра Шчаснага «Мастакі парыжскай школы з Беларусі».

Для дамаў у капелюшах і пальчатках і спадароў у чорных цыліндрах і з бутаньеркамі (маленькі букет на лацкане гарнітура) наведванне музея будзе бясплатным.

Уваход з 19.00 да 24.00.

У Нацыянальным гістарычным музеі (Маркса, 12) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу, прысвечанай 600‑годдзю Грунвальдскай бітвы (уваход толькі па запрашальніках). На гадзіну будзе выстаўлены ўнікальны прадмет з фондаў музея. Які — не раскрываецца. Наведвальнікаў таксама чакае касцюмаваны «Баль у гонар В. Ваньковіча». У зале «Старажытная Беларусь» адбудзецца інтэрактыўнае дзеянне «Ажыўлены музей». Сярэднявечныя рыцары навучаць жадаючых танцам XV—XVI стст. Граць будуць гурты «Тутэйшая шляхта», Landers, «Хорціца», «Эйрут». У адной з выставачных залаў пройдзе прэзентацыя лепшых мадэлей з фестывалю «Млын моды 2010». А два касцюмы падораць музею. Ва ўнутраным дворыку адкрыецца танцавальная пляцоўка, на якой будуць індыйскія, ірландскія, лацінскія танцы. Спявачка Гюнеш выступіць з сольнай праграмай.

Адкрыццё выставы а 18.00, пачатак астатніх мерапрыемстваў а 19.00

У музеі Максіма Багдановіча (Багдановіча, 7а) пройдзе «Вяселле − NON STOP». А 15 гадзіне пачнецца паэтычна‑забаўляльная праграма «У лабірынце кахання», якая зменіцца «Гімнам каханню». Наведвальнікаў таксама чакае майстар‑клас па «Танцы кахання». Дзверы музея будуць адчынены да 22.00.

ДК Лошыцкі (Маякоўскага, 129) запрашае на вечарынку «Музей мадам Цюсо танчыць сальсу». Вечарынка пройдзе з 22.00 да 5.00 (з 23 гадзін ДК зачыняецца да раніцы). Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 605 15 01, +375 29 505 10 01.

Музей Вялікай Айчыннай вайны Ноч музеяў сустрэне ў в. Станькава з салдацкай кашай, ваеннымі песнямі і інтэрактыўнымі гульнямі.


КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая Мінск далучыцца да сусветнай акцыі «Ноч музеяў». Музеі будуць працаваць да паўночы, многія ‑‑ бясплатна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика