«Рок за Баброў» 5 чэрвеня ў «Сілічах»
04.06.2010 11:38
—
Новости Культуры
|
Хэдлайнеры фэсту — гурты «Без Білета», «Градусы» і «Vоплi Viдоплясова».
Фестываль пройдзе 5 чэрвеня ў РГЦ «Сілічы». Уваход на яго будзе вольным. А з Мінска будуць ездзіць бясплатныя аўтобусы. Хэдлайнеры фэсту — гурты «Без Білета», «Градусы» і «Vоплi Viдоплясова». Разам з імі выступяць пераможцы конкурсу маладых рок-гуртоў «Рух на асвяжэнне», які абвясціў арганізатар фестывалю кампанія Heineken у Беларусі. «Рок за Баброў» пройдзе ў пяты раз. Летась ён пераехаў у «Сілічы» з Бабруйска. Тады была пасаджана рок-алея. А ў гэтым годзе адкрыюць сімвалічны горад Року на Месяцы. Доўжыцца фэст будзе з 15.00 да 23.00. *** Праграма фэсту 15:00 — Адкрыццё 15:05 — Выступленне пачынаючых рок-гуртоў фіналістаў конкурсу «Рух на асвяжэнне», правядзенне конкурсаў, розыгрыш сертыфікатаў на участкі на Месяцы ў горадзе Року. Праца анімацыйных кропак. 18:00 — Конкурс гітарыстаў сярод фіналістаў конкурсу «Рух на асвяжэнне». Вызначэнне гурта пераможцы конкурсу, уручэнне ўзнагарод. 18:45 — Выступ гурта «Градусы». 19:45 — Афіцыйнае адкрыццё города Рока. «Засяленне» на Месяцы. 20:45 — Выступ гурта «Без Білета». 21:45 — Выступ гурта «Vоплi Viдоплясова». Расклад руху бясплатных аўтобусаў Мінск (а/в «Маскоўскі») – РГЦ «Сілічы» 14.00, 14.15, 14.30, 14.45, 15.00, 15.15, 15.30, 15.45, 16.00, 16.20, 16.40, 17.00, 17.20, 17.40, 18.00, 18.15, 18.30, 18.45, 19.00, 19.15, 19.30, 19.45, 20.00, 20.15 РГЦ «Сілічы» – Мінск (а/в «Маскоўскі») 15.00, 15.15, 15.30, 15.45, 16.00, 16.15, 16.30, 16.45, 17.00, 17.20, 17.40, 18.00, 18.20, 18.40, 19.00, 19.15, 19.30, 19.45, 20.00, 20.15, 20.30, 20.45, 21.00, 21.30, 22.00, 22.30 – адначасова 2 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 22.45 – адначасова 3 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 23.00 – адначасова 3 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 23.15 – адначасова 3 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 23.30 – адначасова 3 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 23.45 – адначасова 3 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 24.00 – адначасова 2 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 00.00 - 00.30 – 4 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення), 00.30 - 01.00 – 4 аўтобусы (ад’язджаюць па меры напаўнення).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хэдлайнеры фэсту — гурты «Без Білета», «Градусы» і «Vоплi Viдоплясова».
|
|