«Будзьма беларусамі!» запрашае на неверагодныя майстар-класы ў межах фестываля bе2gether. 21.by

«Будзьма беларусамі!» запрашае на неверагодныя майстар-класы ў межах фестываля bе2gether

05.06.2010 13:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Неверагодныя майстар-класы пройдуць на фестывалі bе2gether у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 25-27 чэрвеня.

Ідэя сёлетняга фестывалю — супастаўленне аўтэнтычнай культуры з сучаснымі тэндэнцыямі.

У праграму ўвойдуць:

- відэа-інсталяцыя: праект фатографа Андрэя Лянкевіча «Беларускае паганства» ў музычным суправаджэнні мінскага ды-джэя Laurel;

- нон-стоп паказ альтэрнатыўных кароткіх фільмаў, відэафільм пра тур літоўскіх гуртоў Migloko, Suiside Djs у Беларусь, відэа-часопіс «Літоўская праўда». Галоўны мэсідж фільма: што ж ведаюць пра Беларусь маладыя літоўцы і што ведаюць пра Літву маладыя беларусы;

- флэш-анімацыя пра аўтэнтычныя святы.

Тэатр «Кампанія» прапануе гледачам інтэрактыўнае прадстаўленне аднаго з архаічных абрадаў у сучасным выкананні.

Гледачам будзе прапанавана паўдзельнічаць разам з майстрамі ў вырабе паперы, як гэта рабілася стагоддзі таму.

У межах фестывалю пройдуць такія майстар-класы, як выраб сакральных лялек, пляценне з чаротавага трыснягу, выраб паперы, архаічныя народныя гульні, арыгінальны боды-арт, нанясенне татуіровак і шмат іншае.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неверагодныя майстар-класы пройдуць на фестывалі bе2gether у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 25-27 чэрвеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика