У Віхры эпох. Тут вылечваюцца ад слепаты, гадуюць поні, нараджаюць першадрукароў, народных герояў і паэтаў. 21.by

У Віхры эпох. Тут вылечваюцца ад слепаты, гадуюць поні, нараджаюць першадрукароў, народных герояў і паэтаў

19.06.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У Віхры эпох.
Тут вылечваюцца ад слепаты, гадуюць поні, нараджаюць першадрукароў, народных герояў і паэтаў.

Вандруючы па Мсціславе, які, нібы Рым, стаіць на сямі пагорках над рачулкай Віхрой, адчуваеш, што “правальваешся” ў мінулае. У цэнтры горада будынкі не ўздымаюцца вышэй за трэці паверх — гэта “дазволена” толькі райвыканкамаўскаму “гмаху” ды храмам. Таму цуды тут не трэба шукаць пад зямлёй, як “заклятыя скарбы”. Уладзімір Караткевіч нездарма называў горад ізумрудным. Ён — чароўны. А дзівосы тут ляжаць на паверхні, на кожным кроку. І не толькі ў райцэнтры.

Шлем гонару

Гонар мсціслаўскага музея — шлемы рускага і нямецкага воінаў XV—XVI стагоддзяў. Такіх няма больш нідзе ў рэспубліцы. За рарытэты калекцыянеры гатовы заплаціць дзесяткі тысяч долараў! Супрацоўнікам кунсткамеры нават прапаноўвалі бартэр: за ўнікальныя рэчы — кватэру ў сталіцы. Вучоныя людзі не пайшлі на авантуру. Кожны шлем — прадмет гонару ўсяго горада.

Прагулка да “Лондана” і “Парыжа”

Незвычайная карціна: жанчына выйшла з цырульні “Парыж”. З новай прычоскай яна пакрочыла да ярка-чырвонага цаглянага будынка, які тут называюць “Лондан”. Ды гэткі маршрут здзіўляе толькі турыстаў. А для тутэйшага чалавека ўсё ясна: аказваецца, некалі на адной вуліцы стаялі два гатэлі са сталічнымі назвамі. Іх будынкі захаваліся да нашага часу.

Лютня Будзённага

Сямён Міхайлавіч, кажуць, асабіста выбіраў пункты на карце, дзе засноўваліся конезаводы. Гэтыя жывёлагадоўчыя прадпрыемствы ў даваенныя часы па загадзе Маршала Савецкага Саюза Будзённага пастаўлялі жывую транспартную сілу для Чырвонай Арміі. Адзін з такіх заводаў у 1935 годзе з’явіўся пад Мсціславам — у вёсцы Лютня. Цяпер тут вялікая гаспадарка “Віхра” — адна з нямногіх, што захавала традыцыі, пачатыя славутым савецкім маршалам. Па загадзе Будзённага тут разводзілі пароду рускіх ламавікоў — гэтыя коні маглі цягаць дужа важкія вазы. Ужо ў канцы 80-х, калі жарабцоў даўно змянілі машыны, быў устаноўлены рэкорд. Гадаванец лютнеўскага конезавода № 120 Рулет пацягнуў груз вагой 26 тон 300 кілаграмаў! Ці ж не цуд? А цяпер Сяргей Саханкоў, дырэктар селекцыйна-гібрыднага цэнтра “Віхра”, задумаў гадаваць тут поні. На беларускай зямлі — таксама дзіва. І справа пайшла на лад.

Аазіс у Пустынках

Паводле легенды, у далёкім XIV стагоддзі сюды прыйшоў аслеплы мсціслаўскі ўладар Сямён Лугвен. Прамыўшы вочы гаючай вадой з крыніцы, князь зноў убачыў свет ва ўсёй красе. Вернікі палічылі гэта за цуд Божы — і заснавалі тут манастыр.Кажуць, звон з Пустынкаўскага манастыра, што збіраў вернікаў на малітву, некалі даносіўся да суседняга, цяпер расійскага мястэчка Манастыршчына. У часы бязбожніцтва Пустынкі былі спустошаны. На месцы крыніцы з цудадзейнай вадой адзін тутэйшы начальнік збудаваў лазню. Але ў 2003 годзе манастыр пачалі аднаўляць.У наш час навукоўцы высветлілі, што ў пустынкаўскай вадзе ўтрымліваецца серабро, якое мае антыбактэрыяльнае ўздзеянне на арганізм чалавека. Так цуд атрымаў навуковае пацвярджэнне.Яшчэ адно дзіва — лік Ісуса, які праявіўся ўжо ў наш час на сцяне аднаго з манастырскіх будынкаў. Ён і цяпер відаць.

Іерусалімскія анёлы

Мсціслаў — горад усходні, праваслаўны. Але самыя старажытныя будынкі тут — касцёлы. Храм Успення Найсвяцейшай Панны Марыі пабудавалі ў XVIII стагоддзі каля Замкавай гары айцы кармеліты — члены каталіцкага манаскага ордэна. Пра гэта сведчыць захаваны да нашых дзён надпіс на фасадзе. А вось рэстаўрацыя касцёла, пачатая ў канцы XX стагоддзя, так і не скончылася, работы пакуль што замарожаны.Апрача таго, у горадзе захаваліся касцёл і кляштар езуітаў, чатыры права-слаўныя царквы — могілкавая, слабодская, Траецкая і Аляксандра Неўскага, былая сінагога і яшчэ адзін стары касцёл, які да непазнавальнасці перабудаваны і даўно зачынены. Столькі канфесій на адной плошчы! Неверагодна — як у Іерусаліме.

Зорныя імёны

З Мсціслаўшчыны родам людзі, якіх ведае кожны адукаваны чалавек. Дый у простага абывацеля яны выклікаюць цікавасць.У канцы XV стагоддзя ў сям’і мсціслаўскага князя Івана нарадзілася Анастасія Слуцкая — нацыянальная гераіня Беларусі. Яна выйшла замуж за слуцкага князя Сямёна Алелькавіча. У час нападу на Слуцк татар Сямён быў забіты і Анастасія ўзяла на сябе камандаванне абаронай горада. У 2003 годзе пра нашу Жанну д’Арк быў зняты фільм, дзе галоўныя ролі сыгралі Генадзь Давыдзька, Святлана Зелянкоўская, Анатоль Кот.Ужо само прозвішча Пятра Мсціслаўца, паплечніка рускага першадрукара Івана Фёдарава, сведчыць пра тое, якая зямля дала яго культурнаму свету. У далёкім XVI стагоддзі два асветнікі выпускалі кнігі не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі — для ўсіх усходніх славян. Цяпер у Мсціславе два помнікі земляку — ля былога езуіцкага касцёла і насупраць райвыканкама.У вёсцы Малая Багацькаўка нарадзіўся Максім Гарэцкі, аўтар першай гісторыі беларускай літаратуры.З 1928 да 1931 года ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме вучыўся будучы народны паэт Аркадзь Куляшоў. Пра гэта сведчыць мемарыяльная шыльда на будынку тэхнікума.У мсціслаўскай сям’і настаўнікаў нарадзіўся Міхась Ткачоў — гісторык, археолаг. Гэта ён упершыню апісаў і фактычна адкрыў нанова нашы палацы і крэпасці. Мо без яго работ і не было б вобраза Беларусі як “краіны замкаў”. Памяць вучонага ўвекавечана на адным з будынкаў у цэнтры горада.У вёсцы Фастава мела маёнтак сям’я Мікалая Судзілоўскага, які ў 1900 го-дзе быў абвешчаны прэзідэнтам сената Гавайскіх астравоў, зрабіў даследаванні гэтых выспаў, а таксама Філіпін.

Літва ля Расіі

За Мсціслаўшчынай — іншая дзяржава. Тут праходзіць граніца з Расіяй. А за 40 кіламетраў ад мяжы ёсць куточакяшчэ адной краіны — Літвы. Гэта вёска Малькаўка. Літоўцы перасяліліся сюды ў канцы пазамінулага стагоддзя. Тут яшчэ можна пачуць літоўскую мову.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вандруючы па Мсціславе, які, нібы Рым, стаіць на сямі пагорках над рачулкай Віхрой, адчуваеш, што “правальваешся” ў мінулае. У цэнтры горада будынкі не ўздымаюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика