Ці гатовыя вы да вяселля? 13 прыкметаў
08.07.2010 13:47
—
Новости Культуры
|
Вы даўно кахаеце адно аднаго, але ніяк не можаце вырашыць, ці саспелі да шлюбу? Між тым, эксперты даўно вызначылі прыкметы, што выразна сігналізуюць — час рассылаць запрашэнні з вясельнымі званочкамі. І няхай вас не бянтэжыць, што такіх прыкметаў роўна трынаццаць.
. Іншы раз па некалькі разоў на дзень. Адчуваеце, што адно без аднаго ўжо не можаце жыць… 2. У той час, калі вы ўсё ж не разам, бесперапынна тэлефануецеадно аднаму і адпраўляеце незлічоную колькасць sms. Гэта дазваляе вам увесь час знаходзіцца на сувязі ды кантраляваць перамяшчэнне партнёра ў прасторы. 3. Вашая рэўнасць дасягнула максімальнай велічыні. Вакол адны падазроныя асобы, якія так і хочуць адбіць вашага каханага (каханую)! 4. Вашыя сэксуальныя адносіны даўно сталі стабільнымі ды нават nhj[і прэснымі. Усё пераспрабаваўшы, вы разумееце адно аднагоз ківа. 5. Вашыя бацькі, сваякі ды сябры выдатна ведаюцьпра тое, што вы — адно непарыўнае цэлае, і, хутчэй за ўсё, аднойчы створыце сям’ю. 6. Вашыя бацькі часцей за ўсё ўжо знаёмыя паміж сабою. Зрэшты, гэта не так прынцыпова — яны цалкам могуць жыць у розных гарадах. 7. Перыядычна ночачы разам, вы болей не прыдумляеце для бацькоў адгаворкі кшталту: «Я з дзяўчатамі паехала на лецішча», «Мы з сяброўкамі пайшлі ў кіно на начны 8. Вам даўно не шкада выдаткоўваць свае фінансы адно на аднаго. Ад дробных падарункаў (кветкі, парфума, гадзіннікі) вы пераходзіце да буйных набыткаў. Па сутнасці, у вас складаецца супольны бюджэт, які мала чым розніцца ад сямейнага. 9. Вы з задавальненнем і поўнай сур’ёзнасцю выконваеце даручэнні адно аднаго. Напрыклад: наведваеце бабуль, ездзіце паліваць грады на яго (яе) лецішчы, прыглядаеце за кватэрай. Разам ходзіце ў пашпартны стол, камунальныя службы, на тэлефонную станцыю, у ашчадны банк, хімчыстку… 10. Братоў ды сёстраў свайго каханага чалавека вы ўспрымаеце як сваіх родныхі, магчыма, размаўляеце з імі нават болей, чым з уласнымі. 11. Вы клічаце адно аднаго «мой родны», «мая родная». Калі вас нехта пытае аб партнёры, не саромеецеся вымаўляць «мая палова», «мой мілы» і нават «мой жаніх (нявеста)». 12. Вы маеце досвед сумеснага адпачынку ( 13. Вы спрабуеце жыць разам. Гэта можа быць тыднёвае пражыванне, пакуль у кагосьці з’ехалі бацькі, арэнда кватэры, жыццё ў інтэрнаце і г.д. Калі для вашай пары характэрныя 5–7 з пералічаных прыкметаў, значыць пік вашых адносінаў яшчэ наперадзе. Калі ж у наяўнасці 8–13 перадшлюбных прыкметаў, майце на ўвазе: альбо вы зусім побач з пікам зносінаў, альбо ўжо зусім на ім. Самы час насцярожыцца, зрабіць высновы ды прыняць патрэбнае рашэнне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вы даўно кахаеце адно аднаго, але ніяк не можаце вырашыць, ці саспелі да шлюбу? Між тым, эксперты даўно вызначылі прыкметы, што выразна сігналізуюць — час...
|
|