Як разысціся з дзяўчынай
13.08.2010 14:53
—
Новости Культуры
|
Часам закахаць у сябе дзяўчыну значна лягчэй, чым разысціся з ёю без праблем. Як правільна адсекчы канат любоўнай лодкі? Асноўная мужчынская ўвага ў стасунках з жанчынамі засяроджаная на тым, як прыцягнуць іх увагу і заваяваць прыязнасць. Гэта зразумела, гэта натуральна. Адсюль і ўсе гэтыя навамодныя штукі накшталт пікапа і іншых псіхалагічных пертурбацыяў на тэму «як спакусіць жанчыну». Але ж часта не меншыя псіхалагічныя і інтэлектуальныя выдаткі ад мужчыны патрабуюцца падчас вырашэння іншай задачкі — як правільна расстацца з дзяўчынай. І толькі на першы погляд адказ на гэтае пытанне здаецца да банальнасці простым. Пачнем з таго, што ёсць такі тып шчаслівых людзей, якія маюць прыродны талент небалюча і ў чымсьці нават прыемна расставацца, у іх прысутнічае нейкі прыроджаны непераможны шарм.Напэўна, кожны хаця б раз сустракаў у жыцці чалавека, на якога проста немагчыма злаваць, нават тады, калі ён прыносіць нязручнасці ці пакуты. Дык вось, у такіх людзей ніякіх праблем з расстаннем няма, таму галаву над гэтым пытаннем ламаюць астатнія, «простыя смяротныя», так бы мовіць. Галоўны прынцып, які з’яўляецца кутнім каменем расстання, гучыць так: нельга пакідаць у дзяўчыны надзею, што любоўныя адносіны яшчэ можна працягнуць, што пачуцці яшчэ неяк можна выратаваць, што можна рэанімаваць каханне.Бо калі хаця б крыху такой надзеі ў дзяўчыны застаецца, расстанне абавязкова будзе доўгім і пакутлівым. Падтрыманая надзеяй жанчына здольная на многае, у тым ліку і на вар’яцкія ўчынкі, а калі справа датычыць кахання, некаторыя паняцці аб тым, што дапушчальна, а што не, у жанчын змяняюцца. Так што спосабы найбольш эфектыўна такой надзеі дзяўчыну пазбавіць — вось галоўная «тэхнічная складанасць» для мужчыны ў працэсе расстання. Варыянт першы, вельмі распаўсюджаны і для самога мужчыны найбольш просты — элементарна спыніць зносіны з дзяўчынай, нават не асабліва клапоцячыся пра тлумачэнні прычынаў, разарваць усе кантакты з ёй, не сустракацца, не тэлефанаваць і не адказваць на званкі, не пісаць. Але гэта найгоршы варыянт. Трэба прызнаць, што ён значна больш дзейсны, чым варыянт з простым абрываннем сувязяў, бо перакладае адказнасць за разрыў на іншы бок і пазбаўляе ўласныя мазгі залішняга напружання. У дадзеным выпадку ў блізкасці да прыматаў мужчыну абвінаваціць складана, бо ён дэманструе сапраўдную хітрасць, але з чалавечнасцю тут справы яшчэ горшыя. Вядома, калі ў вас моцны сон і сумленне ваша натрэніраванае да такой ступені, што падпарадкоўваецца камандам «сядзець», «ляжаць» і «маўчаць», гэтая схема вельмі нават нічога, але такія выдатныя здольнасці дастаткова рэдкія. Калі ўсё ж такі мужчына выбірае менавіта такі спосаб, у большасці выпадкаў ён стварае сітуацыю, у якой дзяўчына даведваецца аб здрадзе з яго боку, у ідэале ж яна робіцца непасрэдным сведкам гэтай здрады. Пры ўсім непрывабным маральным боку прыёму варта прызнаць, што з псіхалагічнага пункту гледжання разлік правільны — большасць жанчын здраду не даруе. Зрэшты, не перавяліся яшчэ такія жанчыны, узвышанасць пачуццяў якіх і здольнасць дараваць каханаму чалавеку практычна ўсё зводзіць да нуля дзейснасць гэтага метаду. Варыянт трэці, для мужчын самы балючы, самы карпатлівы, самы працаёмісты, але пры гэтым самы сумленны і джэнтльменскі. Перш за ўсё, тут не абысціся без падрыхтоўчага перыяду, на працягу якога стаўленне да дзяўчыны павінна быць самым цёплым, але пры гэтым усё больш і больш таварыскім, без любоўнага палу. Урэшце павінен прыйсці час для размовы А ўвогуле вельмі хочацца спадзявацца, што ўся вышэйшая інфармацыя будзе запатрабаваная як мага радзей, а то і зусім застанецца не пры справах… Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часам закахаць у сябе дзяўчыну значна лягчэй, чым разысціся з ёю без праблем. Як правільна адсекчы канат любоўнай лодкі?
|
|