15 верасня. 21.by

15 верасня

13.09.2010 10:49 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 верасня у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня бібліятэк.

Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея ў жыцці нашай краіны, якая сведчыць пра ўвагу дзяржавы і грамадства да бібліятэк як да найважнейшага элемента інфармацыйнай прасторы. Свята бібліятэчнай культуры адзначаецца ў нашай краіне з 2001 г. згодна з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога быў прызначаны Дзень бібліятэк — 15 верасня. Гэта дата была выбрана невыпадкова: 15 верасня 1922 г. лічыцца днём заснавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўзначальвае бібліятэчную сістэму рэспублікі і з’яўляецца ўніверсальнай навуковай бібліятэкай, рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам. Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачнуцца з урачыстасці, прысвечанай Дню бібліятэк, што адбудзецца 15 верасня, а 12-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі каля помніка Ф. Скарыну. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, прадстаўнікі бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі, запланаваны таксама тэатралізаваныя і харэаграфічныя нумары.

Падзяліцца навіной: 
АП
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачнуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня бібліятэк. Святкаванне Дня бібліятэк — знамянальная падзея...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика