Ад Беларусі на дзіцячае «Еўрабачанне» паедзе сын баптысцкага пастара. 21.by

Ад Беларусі на дзіцячае «Еўрабачанне» паедзе сын баптысцкага пастара

13.09.2010 12:16 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніком Беларусі на VIII міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» стаў Данілка Казлоў з горада Жабінка,

што ля Брэста. Канкурсанта выбіралі ў жывым эфіры Першага канала. Ён трансляваў фінальны адборачны канцэрт са студыі Белтэлерадыёкампаніі.

Журы і гледачы сышліся ў выбары. Песня «Музыкі святло» ў выкананні Данілы набрала найвышэйшую колькасць балаў — 24.

На другім радку выйшла жыхарка сталіцы Эвеліна Лашук з «Дзядуліным хітом». Трэцюю пазіцыю заняла Юлія Атрошчанка з песняй «Купала» (Мазыр).

Дзіцячае «Еўрабачане» пройдзе 20 лістапада ў Мінску.

Цікава, што Даніла Казлоў — сын баптысцкага пастара. Так супала, што летась за Беларусь таксама спяваў хлопчык з пратэстанцкай сям"і. «Чароўны трусік» Юрася Дземідовіча не перамог, але стаў папулярнай песняй, што зачапіла дарослую аўдыторыю.

На сёлетнім адборы Даніла Казлоў быў акуратна і з густам апрануты. Ягоная група падтрымкі складалася толькі з аднаго хлопца, які падыгрываў на клавішах. Ён спяваў пра чысціню, нябёсы, сэрца. І

калі вядучыя падышлі да хлопчыка, трохі збянтэжанага сваім пераможным выступам, ён абхапіў мікрафон рукамі і гучна сказаў: «Уся слава Богу!».
Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ён абхапіў мікрафон рукамі і гучна сказаў: «Уся слава Богу!».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика