Памёр вядомы беларускі бубнач Ігар Маскаленка. 21.by

Памёр вядомы беларускі бубнач Ігар Маскаленка

15.10.2010 12:15 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прычынай смерці мог стаць востры прыступ панкрэатыту. Ігар у розныя часы быў ударнікам гуртоў «Тарнада», «Крама», «Мантана» і ансамбля «Песняры».

Вядомы беларускі бубнач Ігар «Маскаль» Маскаленка некалькі дзён таму быў знойдзены мёртвым на адной з цэнтральных вуліц Мінска. Па адной з версій, прычынай смерці мог стаць востры прыступ панкрэатыту. Ігар Маскаленка пачынаў у адным з першых трэш-металічных беларускіх гуртоў «7 Герц».

У канцы 1980-х прыйшоў у «Тарнада». Некалькі гадоў прапрацаваў з кавер-бэндамі на Блізкім Усходзе. Супрацоўнічаў таксама з «Крамай», «Мантанай», ансамблем «Песняры» і гуртом «Таксі». Ігар таксама вядомы як фатограф і гукарэжысёр Тэатра Арміі. У апошнія гады ён выступаў разам з кавер-калектывам у мінскіх рэстаранах.

14 кастрычніка цела Ігара Маскаленкі было крэміравана.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай смерці мог стаць востры прыступ панкрэатыту. Ігар у розныя часы быў ударнікам гуртоў «Тарнада», «Крама», «Мантана» і ансамбля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика