16.10.2010 13:42
—
Новости Культуры
|
15 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў Мінску адкрыўся
У ім спалучаецца дзіцячая творчасць і працы вядомага фотамастака. На выставе прадстаўлены 28 пейзажаў, нацюрмортаў і кампазіцый дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху — выхаванцаў творчай майстэрні «Фарба» пры Мінскай спецыялізаванай школе № 14, а таксама 44 Адкрываючы экспазіцыю, дырэктар НММ Уладзімір Пракопцаў назваў выставу «ўнікальнай і адным з самых знакавых праектаў года, паколькі музей — гэта не толькі выставы вялікіх мастакоў, але і сацыяльная ўстанова, якая належыць усім, у тым ліку і людзям з абмежаванымі магчымасцямі». Вось чаму супрацоўнікі музея з асаблівай увагай рыхтавалі гэты праект, каб даставіць таленавітым дзецям і іх настаўнікам радасць ад магчымасці быць прадстаўленымі ў храме мастацтваў. Дырэктар музея выказаў падзяку ўсім удзельнікам праекта, асабліва яго аўтарам. Куратар праекта Наталля Сіліцкая адзначыла, што працы дзяцей — «гэта маленькія пульсацыі ўнутранага свету, якія разам ствараюць моцны маляўнічы акорд». Паводле яе слоў, на кожнай фатаграфіі Бацюковай «чутны галасы свету, у якім жывуць дзеці». «Мастак захавала паўсядзённае жыццё і зносіны дзяцей, у якіх няма гуку. Аднак дыялогі дзяцей напоўненыя сэнсам і значэннем. І перад гледачом узнікае адушаўлёны вобраз цішыні, створаны фатографам», — адзначыла Сіліцкая. Паводле яе слоў, праект дазваляе ўбачыць узаемапранікненне двух відаў візуальнага мастацтва — выяўленчага і фатаграфіі, аб’яднаных агульнай ідэяй. Кіраўнік майстэрні «Фарба» Дзмітрый Ярмілаў выказаў падзяку за падтрымку творчай акцыі пасольству ЗША ў Беларусі і мясцоваму дабрачыннаму фонду Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця выставы ўсім яе юным удзельнікам былі ўручаны падарункі. Выстава працуе да 27 кастрычніка. |
|