Андрэй Лянкевіч у дзясятцы фіналістаў фестываля Vilnius Photo Circle 2010
19.10.2010 14:51
—
Новости Культуры
|
Пераможцу абвесцяць 23 кастрычніка ў суботу. Фатограф Андрэй Лянкевіч трапіў у дзясятку фіналістаў фестываля Vilnius Photo Circle 2010. На фэст ён прадставіў праект «Беларусы ў Польшчы». Гэта серыя партрэтаў нашых суайчыннікаў, што жывуць у Польшчы, зробленая ў часе стыпендыі ад Narodowe Centrum Kultury. Фестываль прэс-фатаграфіі ладзіцца ў чацвёрты раз. Нагадаем, што ў верасні Андрэя Лянкевіча адзначылі на іншым літоўскім фестывалі — Kaunas Photo STAR. На ім былі прадстаўленыя працы фатографа з серыі «Беларускае Паганства», якая ўвасобілася ў нядаўна выдадзенай кнізе «Паганства». У пачатку кастрычніка яна была прэзентаваная ў Аўстрыі. На чарзе прэзентацыі ў Мінску і Берліне. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцу абвесцяць 23 кастрычніка ў суботу.
|
|