Прывітанне ад Сіндбада. 21.by

Прывітанне ад Сіндбада

04.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сімвалогіі карабель — знак удачы і поспеху. А менавіта яго прыгожую мадэль падаравалі аманскія сябры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на адкрыцці мастацкай выставы "Аман кліча”, якая ладзілася пад час Дзён Амана ў Мінску.
Карабель – сімвалічны падарунакДагэтуль няма дакладнага вызначэння назвы адной з найстаражытных краін свету: яна ці то ад арабскага тэрміна “аселыя”, ці то ад слоў “мір” і “давер”. Турысты завуць Аман “казкай Усходу” з-за рэдкага спалучэння розных прыродна-кліматычных зон, географы і гісторыкі — “грудзямі свету”, бо там на працягу стагоддзяў білася сэрца сусветнай цывілізацыі, а палітыкі — “аазісам цішыні ў пустыні”: гэта краіна не прадуцыруе дрэнных навін. Між іншым, Аман — радзіма знакамітага Сіндбада-марахода: паводле падання, там ён пачынаў паходы, апетыя ў “Тысяча і адной ночы”. Пра ўсё гэта згадвалася на імпрэзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Як і пра тое, што цяпер Султанат Аман — трэцяя па велічыні краіна ў зоне Персідскага заліва і адна з найбольш развітых арабскіх дзяржаў у палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.
Дыпламатычныя дачыненні між Беларуссю і Султанатам Аман былі ўстаноўлены ў 1992 годзе. “Хто сочыць за беларуска-аманскімі дачыненнямі, можа заўважыць: цяпер яны развіваюцца з кожным днём, — гаварыў на адкрыцці выставы Генеральны сакратар Цэнтра імя Султана Кабуса ісламскай культуры Хабіб бэн Мухамед Аль-Рыямі. — Наша выстава на першы погляд можа падацца маленькай падзеяй, а насамрэч гэта аснова для будучых моцных кантактаў”.
Жыхары Амана беражліва захоўваюць культурную і гістарычную спадчыну краіны: найстаражытныя помнікі архітэктуры, народную музыку, унікальныя традыцыі і звычаі. Выстава ўпершыню знаёміць беларускую публіку з мастацтвам Амана ў такім шырокім спектры. Як сказаў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі, гэта ёсць сведчанне зацікаўленасці сяброў у плённым і актыўным супрацоўніцтве. На выставе прадстаўлена больш за 50 экспанатаў, у тым ліку палотны вядомага іракскага мастака Хусейна Аль-Джаамана з сюжэтамі пра паўсядзённае жыццё Амана, работы аманскіх фатографаў, на якіх бачна прыродная і культурная спадчына Усходу. Фальклорнае багацце народа прадставілі аманскія музыкі.

Зінаіда Чаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сімвалогіі карабель — знак удачы і поспеху. А менавіта яго прыгожую мадэль падаравалі аманскія сябры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на адкрыцці мастацкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика