У «Мінск-Арэне» сёння пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў «Еўрабачання». 21.by

У «Мінск-Арэне» сёння пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў «Еўрабачання»

16.11.2010 12:06 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 лістапада ў «Мінск-Арэне» адбудуцца індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання-2010».

Як паведаміла піяр-менеджар дзіцячага «Еўрабачання» Вольга Саламаха, рэпетыцыі пройдуць у той чарговасці, у якой кожны канкурсант будзе выходзіць на сцэну ў фінальным шоу.

Плануецца, што кожная рэпетыцыя будзе доўжыцца 35 хвілін.

Нагадаем, у дзіцячым «Еўрабачанні-2010» бяруць удзел 14 канкурсантаў — з Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Сербіі, Украіны, Швецыі, Расіі, Латвіі, Бельгіі, Арменіі, Мальты, Беларусі, Грузіі і Македоніі. Беларускі ўдзельнік Данііл Казлоў выступіць пад 12-м нумарам.

Напярэдадні ў «Еўрадоме», які размясціўся ў Палацы Рэспублікі, прайшло адкрыццё «Еўрабачання».

Падчас вечарыны пераможцы конкурсу мінулых гадоў прэзентавалі свае кампазіцыі, юныя канкурсанты атрымалі магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць. Сёння ў «Еўрадоме» ўдзельнікаў конкурсу чакае вечарынка і дзіцячая дыскатэка.

Як паведаміла Саламаха, фінал конкурсу, што пройдзе 20 лістапада, адкрые дуэт пераможцаў дзіцячага «Еўрабачання» Ксеніі Сітнік і Аляксея Жыгалковіча, а не дуэт Сітнік і пераможца «Еўрабачання-2009» Аляксандра Рыбака, як планавалася раней. Разам з тым чакаецца, што Рыбак выступіць на фінальным шоу з уласнай кампазіцыяй.

Беларускія выканаўцы бяруць удзел у дзіцячым «Еўрабачанні» з 2003 года. За гэты час Беларусь двойчы станавілася пераможніцай конкурсу.


Падзяліцца навіной: 
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лістапада ў «Мінск-Арэне» адбудуцца індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання-2010». Як паведаміла піяр-менеджар дзіцячага «Еўрабачання»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика