Сталіцы багатая біяграфія. 21.by

Сталіцы багатая біяграфія

19.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці могуць прысвоіць міфічнаму заснавальніку Мінска
Упраўленне культуры гарвыканкама накіравала ў Міністэрства культуры матэрыялы па легендзе пра міфічнага заснавальніка старажытнага Мінска (Менска) — Менеска. Паданне ўпершыню было апублікавана ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя вядомым беларускім этнографам і пісьменнікам Паўлам Шпілеўскім.
Вакол Мінска ва ўсе часы хадзіла шмат легенд. Па адной з іх даўным-даўно ля самай Свіслачы пасяліўся волат Менеск. На рацэ Свіслач ён пабудаваў велізарны каменны млын. Мука ў ім малолася не з пшаніцы, а з камянёў. Кожную ноч Менеск ездзіў і набіраў у дружыну адважных і моцных малайцоў, гатовых абараняць ад ворагаў родную зямлю. Дружыннікі сяліліся побач з Менескам. Так і з’явіўся горад: Менеск — Менск — Мінск.
Па навуковых звестках, беларуская сталіца названая ад ракі Менкі, на якой была заснавана. Або ад славянскага слова “мена”: горад стаіць на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, дзе адбываўся абмен таварамі.
Гісторыя горада адлічвае 11-е стагоддзе: упершыню Мінск згадваецца ў легендарнай “Аповесці мінулых гадоў” у 1067-м.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці могуць прысвоіць міфічнаму заснавальніку Мінска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика