Пабачыў свет пяты том "Летапіснай хронікі Бераставіччыны". 21.by

Пабачыў свет пяты том "Летапіснай хронікі Бераставіччыны"

21.12.2010 13:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пабачыў свет пяты том "Летапіснай хронікі Бераставіччыны"


Фото belarustourism.byАб’ёмнае навукова-папулярнае выданне – кніга "Памяць. Бераставіцкі раён"  увекавечыла гісторыю краю ад старажытнасці да нашых дзён. 

– Але кропку было ставіць рана, – распавядае рэдактар-укладальнік "Памяці", метадыст па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра Мікалай Пацэнка. – Таму мы з краязнаўцамі-аднадумцамі ўжо звыш дзясяці гадоў карпатліва збіраем гістарычныя дакументы і краязнаўчыя матэрыялы, якія на час выхаду "Памяці" яшчэ не былі адшуканы. 

Асаблівасць "Хронікі" ў канкрэтыцы: дата – падзея. Падача іх глыбока асэнсавана. Бо падзея падмацоўваецца грунтоўнымі  дакументальнымі матэрыяламі, каментарыямі. Дарэчы, аўтар апошніх – краязнаўца Мікалай Пацэнка.

Пры падрыхтоўцы 5-га тома, які ахоплівае 1961–1963 гады, былі вывучаны і прааналізаваны тысячы старонак розных архіўных дакументаў. Складанасць была ў тым, што ў 1963-м Бераставіцкі раён уваходзіў у склад суседняга, Свіслацкага, і асобныя дакументы прыйшлося адшукваць у адпаведных архівах.
Выданне фарматам А4 на 300 старонак праілюстравана фотаздымкамі, выкарыстанымі з архіваў Бераставіцкай і Свіслацкай раённых газет, архіваў партыйных і савецкіх органаў і інш.

Пяты том, падкрэслівае Мікалай Пацэнка, не апошні. Рэдакцыйны савет, старшыня якога намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Сяргей Чыкун, у пошуку матэрыялаў наступнага выдання. "Хроніка" патрэбна школам, бібліятэкам, гаспадаркам раёна, бо гэта яскравы летапіс роднай стараны. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ёмнае навукова-папулярнае выданне – кніга "Памяць. Бераставіцкі раён"  увекавечыла гісторыю краю ад старажытнасці да нашых дзён.  – Але кропку было ставіць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика