Андрэй Хадановіч. Табурэтка. 21.by

Андрэй Хадановіч. Табурэтка

24.12.2010 10:45 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    У дзяцінстве, калі
    Па радзімай зямлі
    Дзед-Марозы хадзілі нярэдка,
    Сам Святы Мікалай
    Загадаць мог: “Чытай,
    Хлопча, вершыкі! Вось табурэтка!”

    Хоць ахвоты няма,
    Ды ўхіляцца дарма,
    Бо жалезная ўмова – чытанне,
    Дзед Мароз тут – уласць:
    Падарунка не дасць,
    А тады й Новы год не настане!

    Дзед Мароз – цяжкі лёс,
    Адмарожаны нос,
    Плюс гарэліца з раніцы шкодзіць…
    Дык ці скажа ён мне,
    Што чытай або не,
    А Каляды ўсё роўна прыходзяць?

    Усё так, толькі ледзь
    Ты паспеў пасталець –
    І ў самога з’явіліся дзеткі.
    Лай свой час ці не лай,
    Прыйдзе ў дом Мікалай,
    І камусьці чытаць з табурэткі!

    Першы – вып’е, другі –
    З тэлескрыні мазгі
    Небараку, што піў, прапалошча.
    А ты прагнеш прыгод:
    Каб настаў Новы год,
    Ты стары праважаеш на Плошчы.

    Бо зірні ў каляндар –
    У дарозе Спадар,
    Што для ўсіх нас вязе падарунак…
    Ні даішнік, ні мент,
    Ані іх прэзідэнт
    Не пасадзяць яго ў пастарунак!

20 снежня 2010

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзяцінстве, каліПа радзімай зямліДзед-Марозы хадзілі нярэдка,Сам Святы МікалайЗагадаць мог: “Чытай,Хлопча, вершыкі! Вось табурэтка!”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика