Страх – за праўду кінуцца ў бой...
24.12.2010 10:45
—
Новости Культуры
|
Страх – за праўду кінуцца ў бой, страх – не дагадзіць акупантам, быць удома самім сабой, чалавекам быць – страх пракляты! Суд – за думкі вольны размах, воля – толькі прадажнаму слову. Беларусам быць – тройчы страх, страх – валодаць роднаю мовай. Страх – ў чужыне сваіх братоў, перад зьдзекам страх не скарыцца. Страх – маліцца на мове бацькоў, дзікі страх – наагул маліцца! Страх – што ўвечары Каляда, і за сына, што пойдзе ў школу, страх – што бліжняга не прадаў, страх – што чэсны, што не жывёла. Брыгадзіраў страх на сяле, страх падлізаў зьмяіных ўсюды, страх – хадзіць па сваёй зямле, гдзе начальнікі і Іуды. Страх – гуманнасьці, дабраты, перад рускім страх, перад ляхам, – мы ж ня горшыя, што ж, браты, можа, хопіць гэтага страху? Падзяліцца навіной:
Ларыса Геніюш Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакаміты верш Ларысы Геніюш. |
|