Навігатар для падарожнікаў
21.01.2011
—
Новости Культуры
|
У варшаўскім гатэлі “Грамада” пачаў працаваць беларускі цэнтр турыстычнай інфармацыі
Да падзеі рыхтаваліся загадзя. Бо, як вядома, ідэя цэнтра была закладзена і ў Нацыянальную праграму развіцця турызму ў Беларусі. Супольна працавалі ў гэтым кірунку Міністэрства спорту і турызму Беларусі, супрацоўнікі турыстычнага комплексу “Брэст-Інтурыст”, усяпольскага туркааператыва “Грамада”. Сёння беларускія турыстычна-інфармацыйныя цэнтры за мяжой не проста забяспечваюць карыснай інфармацыяй усіх, хто хоча наведаць Беларусь. Яны працуюць і на станоўчы імідж краіны, наладжваюць стасункі айчынных тураператараў з замежнымі агенцтвамі — запрашаюць аматараў розных відаў адпачынку, падарожжаў наведаць краіну. Як лічаць спецыялісты, і цэнтр у Варшаве стане карысным навігатарам для падарожнікаў, актывізуе развіццё ўзаемакарысных кантактаў, будзе падвышаць як эканамічную, так і сацыяльна-культурную значнасць турыстычнай галіны. Дарэчы, у цэнтры ўжо сабраны разнастайныя звесткі пра турыстычны патэнцыял Беларусі. Прычым яны будуць інтэгравацца ў міжнародную сетку электроннага абмену дадзенымі пра турпрадукты і паслугі. Спецыялісты цэнтра дапамагаюць турыстам падбіраць маршруты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У варшаўскім гатэлі “Грамада” пачаў працаваць беларускі цэнтр турыстычнай інфармацыі
|
|