Ёсць дзе адпачыць і чым ганарыцца. Галасаванне ў праекце “Сем цудаў Беларусі” набірае абароты
29.01.2011
—
Новости Культуры
|
Нягледзячы на тое што галасаванне на сайце www.ng.by цягнецца ўжо некалькі месяцаў, наведвальнікаў, якія жадаюць паставіць сваю адзнаку беларускім цудам, становіцца толькі больш. Убачыўшы, якая барацьба разгарнулася паміж аб’ектамі за месца ў другім — абласным — туры, мы вырашылі працягнуць галасаванне за аб’екты ў раёнах яшчэ на некалькі тыдняў. У вас ёсць магчымасць аддаць свой голас за цуд свайго раёна. Не лянуйцеся, заходзьце на наш сайт www.ng.by і галасуйце! Упэўнены: вы знойдзеце дарагія сэрцу аб’екты, якія бачылі ў дзяцінстве, падчас падарожжаў з сям’ёй і сябрамі. Магчыма, пра іх мала ведаюць, але ў нашых сілах зрабіць іх больш вядомымі! На сёння ў першым туры галасавання ўдзел прынялі больш за 43 тысячы чалавек рознага ўзросту і прафесій, у тым ліку і вядомыя людзі. З якімі думкамі і за што яны аддавалі свой голас? Дзмітрый ПУСЦІЛЬНІК, акцёр, вядучы беларускай версіі “Жди меня”:— Цуд беларускай прыроды — Браслаўскія азёры. Проста незвычайны куточак Беларусі, аднолькава прыгожы і зімой, і летам. Лес, рыбалка, гоман птушак, чыстае паветра — там ёсць усё для добрага адпачынку. Алена ЮР’ЕВА, мастак:— Галасавала за аб’екты Барысаўскага раёна. Гэта радзіма майго мужа Юрыя Піскуна. Зараз там знаходзіцца наша дача, таму мы і бываем там часта. Гуляем па Барысаву, любуемся цудоўнымі мясцінамі горада. Асабліва Свята-Уваскрэсенскім саборам. Валерый ВЯДРЭНКА, фатограф:— Троіцкі касцёл у Гервятах Астравецкага раёна ўражвае двойчы — калі бачыш саму архітэктуру і калі разумееш, што гэта велічная прыгажосць належыць Беларусі. Па дасканаласці ідэі і ўвасаблення яму няма роўных не толькі ў нас, але і ў Еўропе. Нягледзячы на стогадовы ўзрост, храм захаваў свой першапачатковы выгляд, аспрэчыўшы сцвяржэнні, што неаготыка — стыль другасны і імітацыйны. Кацярына ЗАБЯНЬКО, тэлевядучая СТВ, журналіст:— Галасавала за Карэліцкі раён, у прыватнасці Мірскі замак. Сама толькі што выпусціла праграму “Ля параднага пад’езда” пра гэту выдатную абноўленую крэпасць. Уразіла майстэрства будаўнікоў і рэстаўратараў. Ну і паколькі абышла яго ўдоўж і ўпоперак магу з упэўненасцю сцвярджаць, што дух часу не выцеснілі сучасныя тэхналогіі. А значыць, і беларусы, і турысты з іншых краін будуць ездзіць туды паглядзець на старыя сцены і атрымліваць новыя ўражанні. Віктар КРАМАРЭНКА, архітэктар:— Я хоць і сціплы, але цудам з сучасных аб’ектаў назваў бы Нацыянальную бібліятэку (Віктар Крамарэнка — аўтар праекта. — “НГ”). А галасаваў я за Лагойскі раён.Вельмі незвычайна, што ў раўніннай Беларусі ёсць свая маленькая Швейцарыя. Гэта цудоўнае месца для адпачынку ўсёй сям’і, асабліва для тых, хто захапляецца лыжамі. І ў Еўропу ехаць не трэба — мы самі маем чым ганарыцца! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое што галасаванне на сайце www.ng.by цягнецца ўжо некалькі месяцаў, наведвальнікаў, якія жадаюць паставіць сваю адзнаку беларускім цудам, становіцца...
|
|