Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Па старонках “Сямі цудаў”. Адказы на пытанні па Мінскай вобласці (Адказы друкуюцца з самых грунтоўных і цікавых допісаў нашых чытачоў). 21.by

Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Па старонках “Сямі цудаў”. Адказы на пытанні па Мінскай вобласці (Адказы друкуюцца з самых грунтоўных і цікавых допісаў нашых чытачоў)

05.02.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Доўгачаканы момант амаль настаў. Сёння мы публікуем апошнія адказы на пытанні нашай віктарыны. А ўжо ў наступную суботу аб’явім пераможцаў. Тых цікаўных і неабыякавых да роднай гісторыі чытачоў “Народнай газеты”, якія не ленаваліся і, гартаючы падшыўку газеты, падарожнічалі разам з намі па малых вёсках і вялікіх гарадах, закідвалі невады ў рэкі і азёры, шукаючы залатыя карэты і вадзяныя арэхі, блукалі па цёмных калідорах замкаў і сядзіб, асцерагаючыся прывідаў, зачаравана любаваліся прыгажосцю цэркваў і касцёлаў. Іх намаганні не былі марнымі: пераможцы адправяцца ў займальнае падарожжа па цікавых мясцінах Беларусі. Такі падарунак падрыхтаваў для іх наш афіцыйны спонсар — тураператар “Виаполь”. Хто і куды паедзе — чытайце ў наступную суботу.

1. Што за цуд такі — вагой каля 400 мільёнаў тон, але ні дакрануцца да яго, ні ўбачыць яго нельга, затое следам ад яго карыстаюцца тысячы турыстаў?“Зямля на Лагойшчыне паблізу райцэнтра нагадвае слоены пірог. 40 мільёнаў гадоў таму ў гэтых мясцінах упаў метэарыт. Пры дэталёвым вывучэнні здымкаў з космасу за 10 кіламетраў на паўночны захад ад Лагойска была выяўлена цікавая кальцавая анамалія. Дыяметр кратара — 15 кіламетраў, агульная плошча — каля 140 квадратных кіламетраў. Падзенне метэарыту тлумачыць унікальны, зусім не характэрны для Беларусі ландшафт Лагойшчыны — кантрастны рэльеф з перападамі вышынь да 40—50 метраў”. СПІРЫДОН Алена і Павел,  в. Будслаў Мядзельскага раёна

2. Якое возера і за што называюць залатым? Чаму тое золата нельга дастаць з азёрнага дна?“Залатым называюць прыгожае ледніковае возера Сялява, якое знаходзіцца ў Крупскім раёне Мінскай вобласці за 20 кіламетраў на поўнач ад г.п. Крупкі. У яго вадзе павышана ўтрыманне золата. Існуе інтрыгуючая легенда — нібыта ў возеры патанула залатая карэта расійскай імператрыцы Кацярыны Вялікай. Існуе і іншае меркаванне: нібыта тут захоўваюцца скарбы Напалеона. Мясцовыя жыхары кажуць, што Сялява аказалася на шляху французскай арміі падчас адступлення і Напалеон загадаў скінуць свае трафеі ў Стаячым возеры. А возера сваю назву атрымала ад французскага “селяві”, што азначае “такое жыццё”. Скарб шукаюць да гэтага часу. Прыязджаюць нырцы, плаваюць суткамі, нешта абследуюць, але нічога не могуць знайсці. Балоцістае дно не пакідае шансаў на поспех тое золата дастаць. Нямала нырцоў рассталіся тут з жыццём, і ўсе пошукі ў возеры катэгарычна забаронены”.ЕРМАКОВА Юлія, г.п Лёзна

3. У якім музеі можна выпіць кавы і паслухаць французскія  мелодыі? Якому знакамітаму беларусу ён прысвечаны?“У Доме дзіцячай творчасці, які знаходзіцца ў Смілавічах, некалькі гадоў таму размясцілася ўнікальная экспазіцыя “Прастора Хаіма Суціна”. З’явілася яна тут пры падтрымцы ЮНЕСКА і прысвечана вядомаму мастаку, які нарадзіўся на Чэрвеньшчыне. Карціны Суціна выстаўлены ў найбуйнейшых музеях свету, у тым ліку ў Нацыянальным музеі сучаснага мастацтва (Цэнтр імя Ж.Пампіду), Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Йорку, лонданскай галерэі Тэйт. Адметна, што адна з залаў, якая распавядае пра парыжскі перыяд яго жыцця, стылізавана пад французскае кафэ з сапраўднымі барнымі стойкамі. Тут можна не толькі ўбачыць рэпрадукцыі карцін прадстаўнікоў “Парыжскай школы”, да якой належалі такія сусветна вядомыя мастакі, як М.Шагал, П.Пікасо, Ф.Лежэ, але і выпіць кубачак кавы”.КРАКУН Тамара, в. Яечкавічы, Іванаўскі раён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгачаканы момант амаль настаў. Сёння мы публікуем апошнія адказы на пытанні нашай віктарыны. А ўжо ў наступную суботу аб’явім пераможцаў. Тых цікаўных і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика