Моц роднага слова
17.02.2011
—
Новости Культуры
|
Суайчыннікі з-за мяжы маюць магчымасць наведаць курсы беларускай мовы, што ладзяцца на Радзіме
![]() І вось аказалася, што беларуская мова спатрэбілася Зінаідзе Іванаўне і ў Тальяці. “Я ўжо гадоў дзесяць на грамадскіх пачатках працую ў тальяцінскай суполцы беларусаў “Нёман”, цяпер уваходжу ў склад праўлення, — прадаўжае яна. — Доўгі час пела ў ансамблі “Купалінка”, потым мы саступілі дарогу маладым. Цяпер пры суполцы склаўся яшчэ і ансамбль “Зорачкі”: збіраем рэпертуар, настройваем юных артыстаў на хвалю беларускасці, усяляк падтрымліваем іх. Гэта ж так няпроста — і галасы “паставіць”, і ўвогуле дзіцячую мову, каб яна прыгожа, натуральна гучала па-беларуску”. Далей Зінаіда Іванаўна загаварыла аб праблеме, характэрнай для многіх суполак замежжа: жывых носьбітаў беларускіх мовы ў Тальяці мала. “Толькі збоку здаецца, што мова беларуская падобная да рускай, — лічыць былая настаўніца. — А вось паспрабуй, загавары сам па-беларуску! Без спецыяльных заняткаў мала каму гэта ўдаецца, асабліва калі няма штодзённай моўнай практыкі. Таму мая парада ўсім: гаварыце па-беларуску пастаянна, дзе б ні былі. Без ужытку мова выветрываецца”. Тым больш заслугоўвае павагі, што Зінаіда Карнавух, нягледзячы на пенсійны ўзрост, з ахвотай павучылася ў Мінску на курсах беларускай мовы. Для тых, каго, можа, натхніць яе прыклад, удакладніла: гэта былі двухтыднёвыя курсы для настаўнікаў Беларусі ў Акадэміі паслядыпломнай перападрыхтоўкі настаўнікаў. Удасканальвала ж родную мову Зінаіда Іванаўна для мэт высакародных: суполка ў Тальяці збіраецца арганізаваць нядзельны клас для беларускіх дзяцей, і яна будзе там настаўніцай. “Да нас паступаюць звесткі, што цяпер ствараюцца нядзельныя школы для беларускіх дзяцей у Кішынёве, Тальяці, Новасібірску, іншых гарадах замежжа, — гаворыць супрацоўніца таварыства “Радзіма” Галіна Навіцкая. — І вельмі добра, што ў тальяцінскай суполцы “Нёман” разумеюць: каб добра вучыць — трэба і самім павучыцца. Безумоўна, моўныя курсы, асабліва для тых, хто вядзе там заняткі, вельмі патрэбныя. У прыватнасці, і таму, што з верасня пачалася рэформа беларускага правапісу. Мы гатовы аказваць падтрымку тым, хто хоча пабы-ваць на моўных курсах на Бацькаўшчыне. Спадзяюся, з часам яны стануць запатрабаванымі, можна будзе праводзіць іх для беларусаў замежжа пастаянна”. Дарэчы. Міжнародны дзень роднай мовы ў свеце па традыцыі будзе праводзіцца 21 лютага. З гэтай нагоды і ў Беларусі пройдзе шэраг розных мерапрыемстваў. У прыватнасці, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла з ініцыятывай правесці VI агульнанацыянальны дыктант па творах Максіма Багдановіча: сёлета 120-я ўгодкі паэта-класіка. У многіх школах краіны ўжо рыхтуюцца да дыктанта. Іван Іванаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суайчыннікі з-за мяжы маюць магчымасць наведаць курсы беларускай мовы, што ладзяцца на Радзіме
|
|