Другое жыццё бясцэнных фаліянтаў
18.02.2011
—
Новости Культуры
|
![]() Шэдэўры даўніны ўбачыць кожны жадаючы. Што накшталт Слуцкага Евангелля плануецца выдаць у гэтым годзе? Чула, што да выдання рыхтуецца “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”. Якія яшчэ рэдкія кнігі былі выпушчаны за апошні час у нашай краіне? Ці магчыма простым грамадзянам убачыць іх?Таццяна БАРЫСЕНКА, Мінск Факсіміле выдатнага помніка старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” будзе выдадзена ў Беларусі ў 2012 годзе. Выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімір Грозаў упершыню прадэманстраваў шырокай публіцы дзве старонкі гэтага ўнікальнага шэдэўра на XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Праект па стварэнні факсімільнай копіі “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” рэалізуецца сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай. Факсіміле плануецца выдаць да 1150-годдзя заснавання Полацка, якое будзе адзначацца ў чэрвені 2012 года.Дарэчы, на сёлетняй кніжнай выставе былі прэзентаваны яшчэ некаторыя ўнікальныя помнікі беларускай культуры: Полацкае, Лаўрышаўскае і Слуцкае Евангелле. Апошні рарытэт з’яўляецца адной з найвялікшых праваслаўных святынь Беларусі і па праву лічыцца такім жа сімвалам духоўнага адраджэння нацыі. Факсімільнае выданне “Слуцкага Евангелля”, падрыхтаванае і выпушчанае Выдавецтвам Беларускага экзархата, — гэта практычна дакладная копія рукапіснага помніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэдэўры даўніны ўбачыць кожны жадаючы. Што накшталт Слуцкага Евангелля плануецца выдаць у гэтым годзе? Чула, што да выдання рыхтуецца “Жыціе Еўфрасінні...
|
|