Альтэрнатыва ёсць! Нашы чытачы актыўна адгукнуліся на прапанову дадаць у спіс цудаў свае славутасці
19.02.2011
—
Новости Культуры
|
А яшчэ многія з нашых рэспандэнтаў — і сярод анкетуемых, і сярод наведвальнікаў нашага сайта www.ng.by — прапанавалі на званне ЦУД уласныя, часам нечаканыя аб’екты, якія не трапілі на старонкі нашага праекта. Сёння мы пазнаёмім вас з сямёркай аб’ектаў, якія, па вашых меркаваннях, заслугоўваюць асаблівай увагі. Будынак гістарычнага факультэта БДУ ў Мінску. Спачатку мы здзівіліся: гэта што, чарговы жарт ад студэнтаў? Аказалася, будынак гістарычнага факультэта на вуліцы Чырвонаармейскай, 6 сапраўды можна назваць цудам. Гэта адзін з нямногіх будынкаў, якія захаваліся пасля Вялікай Айчыннай, у той час, калі сталіца літаральна ляжала ў руінах... Пабудаваны ў 1928—1931 гадах, будынак гістфака з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю трэцяй катэгорыі.
Партызанскія зямлянкі каля вёскі Станькава Дзяржынскага раёна. Мабыць, гэта і сапраўды дзіва, што сёння, у мірны час “дзейнічае” партызанскі лагер. Канешне, гэта імітацыя, стварылі яго супрацоўнікі музея Вялікай Айчыннай вайны — але якраз на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся сапраўдны партызанскі лагер аднаго з атрадаў брыгады імя Ракасоўскага.
Музей мытнага канфіскату ў Брэсце. Яго экспанаты — прадметы мастацтва і антыкварыят, затрыманыя брэсцкімі мытнікамі пры спробе незаконнага вывазу за мяжу. Сярод экспанатаў — каштоўныя абразы XVI—XX стагоддзяў, туалетны набор з горнага хрусталю ў срэбнай аправе сусветна вядомай фірмы Фабержэ, кітайскія і японскія вазы ручной работы, марскія пейзажы Айвазоўскага... Агульны кошт экспазіцыі па самых сціплых падліках складае дзясяткі мільёнаў долараў.
Дарагія чытачы, калі ў вас таксама ёсць аб’екты, пра якія вам хочацца расказаць, — пішыце нам на адрас рэдакцыі ці пакідайце свае каментарыі на нашым сайце www.ng.by. Нам цікава ведаць ваша меркаванне! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А яшчэ многія з нашых рэспандэнтаў — і сярод анкетуемых, і сярод наведвальнікаў нашага сайта www.ng.by — прапанавалі на званне ЦУД уласныя, часам нечаканыя аб’екты,...
|
|