Пацеркі з сонечнага кантынента
24.03.2011
—
Новости Культуры
|
Мастацтва сучаснай Афрыкі прадстаўлена на выставе ў Мінску
![]() Так, візітнай карткай яго работ з’яўляюцца рыбкі, якіх ён адлюстроўвае ў дынамічнай віхуры. Яны запаўняюць усю прастору палатна, зачароўваюць яркімі аптычнымі эфектамі. Лёгка пазнавальныя, арыгінальныя, яны прынеслі вядомасць аўтару і зрабілі яго мастацтва папулярным у многіх краінах. А ў лютым на выставе "Адчуйце Афрыку з намі" ў ганскай сталіцы Акры ўпершыню карціны Кабіна Ньярка былі прадстаўлены сумесна з пацеркамі беларускі Веранікі Гарбылёвай. Менавіта ў такім спалучэнні і пад такой жа назвай, але ўжо з абноўленым экспазіцыйным матэрыялам выстава прыехала з Ганы ў Беларусь. Беларуска Вераніка Гарбылёва захапілася духам Афрыкі і прыўнесла новую плынь як у еўрапейскі дызайн, так і ў афрыканскую народную творчасць. На выставе яна прадстаўляе ўнікальныя пацеркі з традыцыйных афрыканскіх матэрыялаў. Даўжыня кожнай работы — ад 100 да 150 сантыметраў, а вага дасягае двух кілаграмаў. Гэтыя пацеркі — не жаночае ўпрыгажэнне, яны хораша аздабляюць сучасны інтэр'ер і прыўносяць у яго цяпло афрыканскага сонца. У Заходняй Афрыцы ўпрыгажэнні са спецыяльна вырабленых шкляных пацерак маюць вялікае значэнне ў культурных традыцыях і са старажытных часоў выкарыстоўваюцца ў рытуальных абрадах, звязаных з нараджэннем, дасягненнем сталага ўзросту, уступленнем у шлюб. Шкляныя пацеркі вырабляюцца з дробнага тоўчанага шкла, а для афарбоўкі выкарыстоўваюцца керамічныя фарбавальнікі. Дзякуючы спалучэнню вопыту афрыканскіх майстроў і еўрапейскаму погляду на матэрыялы Вераніцы Гарбылёвай удалося знайсці цікавыя камбінацыі, формы і колер, і ў выніку з’явіліся ўнікальныя дызайнерскія рашэнні ў выглядзе інтэр'ерных пацерак. Аліна Грышкевіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацтва сучаснай Афрыкі прадстаўлена на выставе ў Мінску
|
|